Пленная праца – аснова дабрабыту і перамог

0
160

Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Гомельшчыны прайшла ў Свята працы ў абласным цэнтры.
Першае месца сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек сёлета ў Петрыкаўскага раёна.
Як пазначыў у час размовы нашаму карэспандэнту старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, перамога ў абласным спаборніцтве – у Год якасці гэта агульная заслуга добрасумленных працаўнікоў Петрыкаўшчыны, кожнага працоўнага калектыва, работнікі якога самааддана працуюць на карысць раёна.

Права быць занесенымі на абласную Дошку гонару па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год традыцыйна ўдастоены лепшыя: лідары сярод гарадоў і раёнаў, найлепшыя прамысловыя, сельскагаспадарчыя, медыцынскія, навуковыя, культурныя і спартыўныя прадпрыемствы і арганізацыі.
Сёлета – гэта 43 пераможцы ў 34 намінацыях.
– Аснову дабрабыту любой дзяржавы складае эканоміка. Беларусь нягледзячы на ўсе абмежаванні з боку Захаду развіваецца дынамічна. Гомельшчына ў 2023 годзе спрацавала з дастойным вынікам: рост забяспечаны ў сферы вытворчасці і паслуг. Палепшылася інвестыцыйная актыўнасць і аб’ём інвестыцый у эканоміку. 29 прадпрыемстваў сталі лаўрэатамі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, пяць арганізацый занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэтыя і іншыя дасягненні сталі магчымыя дзякуючы самаадданай працы ў полі, на будоўлі, за станком. Стабільная эканоміка – фундамент якасці работы сацыяльнай сферы. Дзякуй усім вам за працу. У Год якасці мы павінны перасягнуць сябе ва ўсіх сферах жыцця, – звярнуўшыся да прысутных на ўрачыстасці, адзначыў губернатар вобласці Іван Крупко.
– Прызнанне дасягненняў, па маім меркаванні, павінна стаць добрым стымулам, каб працаваць яшчэ больш плённа. Вельмі важна, каб кожны з нас – настаўнік, урач, будаўнік, выратавальнік, міліцыянер, ляснічы – імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб родная краіна, вобласць і раён развіваліся і станавіліся з кожным днём прыгажэй і эканамічна мацней. Пагадзіцеся, шмат для гэтага не трэба – усяго толькі, як неаднаразова зазначаў наш Прэзідэнт, штодзень якасна выконваць свае прафесійныя абавязкі. Тады будзе стабільнай эканоміка, а наша заўтра – гарантавана квітнеючым і мірным.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о