Запрашаем на вучобу

0
1401

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама паведамляе, што ў грамадзян з ліку беспрацоўных, якія пражываюць і зарэгістраваныя на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, ёсць магчымасць атрымаць рабочую спецыяльнасць па накіраванню ўпраўлення.

Навучанне плануецца ў адпаведнасці з патрэбамі рынку працы і заяўкамі наймальнікаў у кадрах па меры камплектавання навучальных груп з ліку беспрацоўных грамадзян.
У 2023 годзе камплектуюцца групы на бясплатную прафесійную падрыхтоўку з ліку беспрацоўных па наступных спецыяльнасцях: кухар, прадавец, кантралёр-касір, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік, слесар-сантэхнік, электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання, маляр-тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, майстар па манікюры, цырульнік, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама навучальныя курсы па тэме “Прадпрымальніцкая дзейнасць”. Расходы, звязаныя з навучаннем беспрацоўных, а таксама расходы, звязаныя з пражываннем грамадзян, накіраваных на навучанне ў іншую мясцовасць, аплачваюцца са сродкаў, што выдзяляюцца для гэтых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам. Аплата навучальнай установе за навучанне таксама робіцца за кошт дзяржаўных сродкаў. На перыяд прафесійнага навучання грамадзянам назначаецца стыпендыя.
Усіх зацікаўленых просім звяртацца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, д.1, каб. №16. Атрымаць кансультацыю можна па нумары тэлефона 5-57-72.

Ганна Кароль,
намеснік начальніка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о