Страшная трагедыя ў Мінску… Пры адпрацоўцы адраса мяркуемага тэрарыста загінуў супрацоўнік КДК. Пазіцыя беларускага грамадства відавочная і праявілася яна ў першыя гадзіны пасля трагедыі: людзі, каб ушанаваць памяць пра загінуўшага ў час рэйду супрацоўніка, неслі кветкі да помнікаў чэкістам і да будынкаў КДК у сталіцы і ў абласных цэнтрах.

Разам за мірную Беларусь
Начальнік РАУС Петрыкаўскага райвыканкама Аркадзій Масійчук

Сваім меркаваннем адносна трагедыі і сітуацыі ў грамадстве падзяліўся начальнік РАУС Петрыкаўскага райвыканкама Аркадзій МАСІЙЧУК:
– Так, сёння ўжо ніхто не сумняваецца, што ідзе перманентная вайна супраць Беларусі. Вайна санкцыйная, інфармацыйная, псіхалагічная… Тэрарызм і экстрэмізм – таксама страшныя і крывавыя элементы гэтага адкрытага супрацьстаяння. Але ў нашым грамадстве такое не пройдзе! Год таму народ Беларусі даказаў сваю стойкасць да правакацый, праявіўшы калектыўны імунітэт і сёння мы не дапусцім хаосу ў нашай Беларусі.
Як зазначыў намеснік главы МУС Мікалай Карпенкаў, адказ праваахоўнікаў будзе ў гэтай сітуацыі адэкватны, законны і абсалютна паслядоўны, як належыць працаваць спецназу, мы так працаваць і будзем.
Кожны свядомы беларус атрымаў магчымасць чарговы раз пераканацца, што “БЧБ-нацыяналізм” – гэта шлях у бездань. Экстрымізм і тэрарызм у любых яго праяўленнях – вельмі сур’ёзная праблема сёння і яшчэ больш небяспечная пагроза ў будучым. Таму супраць-дзеянне тэрарызму – гэта адна з найбольш важных задач, якая сёння стаіць перад нашай краінай. Аднак разам мы адстаім і захаваем мірную і незалежную Беларусь.

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о