Забяспечвае цвёрдым палівам

0
1023

Забяспечвае цвёрдым палівам

Сёлета падзяка Петрыкаўскага райжылкамунгасу абвешчана Андрэю Насека.
Мужчына працуе ў камунальнай сферы 13-ты год. На год менш спецыяліст мае працоўны стаж вальшчыка леса ўчастку па забеспячэнні палівам.

– Родам я з вёскі Сялюцічы. Пасля заканчэння школы, атрымання прафесіі і службы ва Узброеных Сілах, уладкаваўся ў Брынёўскае лясніцтва, дзе і атрымаў кваліфікацыю вальшчыка. Стварыў сям’ю і мы вырашылі перабрацца ў горад. Уладкаваўся ў камунгас і справа мая мне даспадобы. Што тычыцца сям’і, то мы – шчаслівыя бацькі. Разам з жонкай Нінай гадуем трох дачок, – падзяліўся Андрэй Уладзіміравіч.

Акрамя нарыхтоўкі дроў, мужчына выдаляе аварыйныя дрэвы ці іх сухія часткі, а таксама ліквідуе амелу. Дарэчы, апошняя справа лічыцца найбольш складанай.
І хоць прафесія вальшчыка лічыцца адной з найбольш небяспечных, суразмоўца спакойна дзеліцца: “У нас, дзякуй Богу, надзвычайных выпадкаў не здаралася, да працы падыходзім з розумам”.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о