Пры «Нацыянальным парку «Прыпяцкі» пачаў працу студэнцкі атрад

0
547

Сёння ў аграгарадку Ляскавічы пачаў работу першы студэнцкі атрад сезона 2023 «Маладосць» імя партызанкі Аляксандры Глушко.

Як распавяла першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Васіліна Маслава, выпускнікі і вучні старэйшых класаў Ляскавіцкай сярэдняй школы ў канікулярны перыяд будуць працаваць з 8:30 гадзін раніцы да 12:30, як толькі пачнецца вучэбны працэс — з 15 да 17 гадзін дня.

«Часцяком маладым людзям даводзіцца абмяжоўвацца вельмі сціплымі сродкамі на арганізацыю свайго вольнага часу, таму яны ўсё яшчэ залежаць ад бацькоў. І самым аптымальным варыянтам у такім выпадку з’яўляецца праца ў студэнцкім атрадзе,  дзе ёсць  магчымасць цікава і з карысцю для сябе правесці канікулы, зарабіць грошы, — распавяла Васіліна Алегаўна. — На працягу 10 дзён вучні будуць наводзіць парадак на тэрыторыі «Прыпяцкага», у выніку змогуць зарабіць больш за 100 беларускіх рублёў».

Па словах лідара БРСМ, праца студэнцкіх атрадаў на практыцы даказала сваю эфектыўнасць. У 2022 годзе было працаўладкавана больш за 42 тысячы маладых людзей. У Петрыкаўскім раёне — 116 чалавек. За гэтымі лічбамі стаіць канкрэтны малады чалавек, які быў працаўладкаваны, ведае цану капейцы і ўжо мае досвед працы ў калектыве. Ён стварае, развівае, і гэты напрамак становіцца насамрэч ключавым. У 2023 годзе беларускія студэнцкія атрады адзначаць юбілей — 60-годдзе.

Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад Пры "Нацыянальным парку "Прыпяцкі" пачаў працу студэнцкі атрад

 

Н. ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о