За чый кошт “банкет”?

0
169

За чый кошт “банкет”?Вадзіцелі, якія рухаюцца па дарозе ад Курыцічаў да Залесся звяртаюць увагу на два дарожныя знакі: “Напрамак павароту направа”, “Напрамак павароту налева”, якія размешчаныя непадалёк адзін ад аднаго. Іх роля – папярэджваць кіроўцаў транспартных сродкаў пра паварот. Аднак знакам знайшлося іншае прызначэнне.

За чый кошт “банкет”?Погляд праезжых “чапляецца” за закручаныя бакавіны знакаў, увагнуты матэрыял і драпіны на ім. Напэўна, нехта падумае, што на дарозе, адбылося нейкае дарожне здарэнне, у выніку якога пашкодзіліся аб’екты дарожнай сігнальнай сістэмы. Я мяркую, што на гэтым участку любіць пастаяць статак кароў ААТ “Курыцічы” і пачасацца ўволю аб знакі. Едучы ў камандыроўкі, не раз назірала, як жывёлы пераходзяць там дарогу, ды і мясцовыя жыхары пацвярджаюць маё меркаванне.
Што маем: дзяржаўная маёмасць пашкоджана, тэхнічны сродак бяспекі дарожнага руху не прыдатны да выкарыстання. А віноўнікаў, як падумаць, няма. Пастух, які пераганяе кароў, скажа, што ён не можа знаходзіцца адначасова ў пачатку і канцы статка жывёл, дарожнікі прыводзяць аргумент, што знакі пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі. Але ж сітуацыю па замене знакаў вырашаць прыйдзецца, толькі каму?
Мы дасылаем лісты кіраўніцтву ДРБУ-112 і ААТ “Курыцічы”, каб пачуць іх пункт гледжання ў вырашэнні пытання і прыняцця мер у далейшым.
Рэдакцыя ў рамках рэалізацыі Указа № 630 будзе сачыць за сітуацыяй.

Святлана Собалева, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о