З усмешкай у будучыню

Напрыканцы мінулага тыдня для моладзі Петрыкаўшчыны адбылася доўгачаканая падзея – фінал школьнай лігі КВЗ. Гульня вясёлых і знаходлівых заўсёды прываблівала публіку сваёй непрадказальнасцю, яскравасцю і збірала аншлагі. Так было і на гэты раз. Зала раённага Дома культуры была запоўнена гледачамі. Напэўна, каранавірусныя абмежаванні далі пра сябе ведаць і вучні школ засумавалі па маштабных мерапрыемствах, дзе можна раскрыць сябе ў многіх творчых накірунках, сустрэцца для зносін з аднагодкамі.

Сваё ўменне жартаваць дэманстравалі сем каманд сярэдніх устаноў адукацыі: Галубіцкай “Галубіца+”, Смятаніцкай “Дзеці Бузавай”, Капцэвіцкай “Антыстрэс”, СШ №2 г.Петрыкава “Царства № 2”, гарадской першай школы “Смайлы”, Ляскавіцкай “Чорным па белым” і Конкавіцкай “Задняя парта”. У фінале ім было прапанавана паказаць сябе ў конкурсах “Візітная картка”, відэаролікаў “Каламбія Пікчарс не прадстаўляе” і імправізацыі. Удзельнікі ў свой час прайшлі раённы адборачны этап і былі вызначаны лепшымі сярод каманд раёна, таму ад іх чакалі незвычайнай гульні. І яны апраўдалі надзеі балельшчыкаў. У кожнай каманды былі індывідуальныя вобразы. Жартавалі кэвээншчыкі на розныя тэмы: ад па-дзей у школе да жыцця зорак гламура.

Выступленні былі насычаны песнямі, сцэнкамі і гумарыстычнымі дыялогамі. Прысутныя атрымлівалі асалоду ад порцый гумару са сцэны, а члены журы вызначалі пераможцаў.

Па выніках гульні трэцімі стала каманда “Задняя парта” Конкавіцкай сярэдняй школы, другімі – “Антыстрэс” Капцэвіцкай сярэдняй школы, а пераможцамі гульні – “Царства № 2” другой гарадской школы.

І ведаеце, камандзе-пераможцы, напэўна, у той вечар не можна было інакш. Не мелі права. Акрамя цудоўна зладжанай гульні, іх прыйшоў падтрымаць, здаецца, увесь калектыў школы: ад дырэктара з настаўнікамі да вучняў з бацькамі.

Па выніках гульні кожная каманда атрымала дыпломы ўдзельнікаў, прыз сімпатый журы дастаўся Дзмітрыю Крапівіну з Капцэвіч. Ён здзівіў гледачоў, прадстаўшы ў вобразе цара.

Улічваючы цудоўную, прадуманую да дэталяў арганізацыю конкурса педагогамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, вечар прайшоў незабыўна. Удзельнікі гульні паабяцалі ў наступным сезоне вярнуцца на сцэну, каб яшчэ раз парадаваць сваіх прыхільнікаў. Так што, як кажуць кэвээншчыкі: “Да хуткай сустрэчы!”

З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню З усмешкай у будучыню

Святлана Собалева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о