Дзень абароны дзяцей  завяршыўся яркім канцэртам Цэнтра творчасці

Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі паказаў свае лепшыя нумары, прымеркаваныя да Дня абароны дзяцей.
На сцэне Дома культуры дзеці розных узростаў спявалі песні, чыталі вершы, ігралі на гітары, дэфіліравалі з калекцыяй сукенак. Па традыцыі выпускнікоў установы адзначылі лістамі падзякі і памятнымі сувенірамі.
Дырэктар Цэнтра творчасці Надзея Слабадзянюк падзякавала вучням за шматгадовае супрацоўніцтва, за актыўны ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, адзначыўшы, што кожнае дзіця знайшло ва ўстанове занятак па душы.
– Дарагія дзеці, сёння крыху сумнае свята, таму што прыйшоў час вам ісці далей, – звярнулася да выпускнікоў Надзея Леанідаўна. – Спадзяюся, што час, праведзены ў нашым Цэнтры, вам запомніцца надоўга, жадаю вам усяго самага найлепшага!
Бацькі і госці свята падтрымлівалі выступаючых моцнымі апладысментамі, дзеці – прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці. Кранальны канцэрт нікога не пакінуў абыякавым.
Больш фота вы можаце ўбачыць на нашым сайце, відэа – у сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о