У нядзелю, 17 красавіка, у спартыўнай зале ДЮСШ адбылася 5-я спартакіяда сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Спартсмены паважанага ўзросту спаборнічалі ў шашках, шахматах, настольным тэнісе, дартсе. Акрамя гэтага мужчыны выяўлялі лепшых у більярдзе. Трэба адзначыць, што ўдзелькаў на турнір сабралося, бадай, не менш, чым на спартакіяду сярод арганізацый, устаноў і сельсаветаў, а гэта каля двух з паловай дзясяткаў чалавек. Адных жыхароў Капаткевіцкага сельсавета быў, пэўна, цэлы аўтобус.
Урэшце, лепшым у шашках сталі Мікалай Хамец, што выступаў за грамадскую арганізацыю “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” і Таццяна Антанішына з Капаткевіцкага сельсавета.
Роўных у шахматах не было Мікалаю Мазуркевічу (“Ветэраны ФКіС”). Лепшымі ў валоданні малой ракеткай у той дзень былі Васіль Пінчук (Капаткевіцкі сельсавет) і Аксана Кавальчук (Савет ветэранаў).
У трапнасці кідання дроцікаў лепшымі вынікамі вызначыліся Мікалай Антанішын (Капаткевіцкі сельсавет) і Марына Корж (“Ветэраны ФКіС”).
Што тычыцца спаборніцтваў у більярдзе, то тут першынства было за Уладзімірам Літашом (“Ветэраны ФКіС”).
Акрамя гэтага грамадскае аб’яднанне ветэранаў спорту Петрыкаўшчыны папоўнілася новымі членамі, а галоўны суддзя спаборніцтваў Жан Дубіна заўважыў: “Яшчэ да пачатку спаборніцтваў было зразумела, што ўсе ўдзельнікі – ужо пераможцы, бо нязменна крочаць па жыцці поруч са спортам!”.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны Майстэрства  дэманстравалі ветэраны

Майстэрства  дэманстравалі ветэраны

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о