Днямі галоўны трэнер нацыянальнай каманды па міні-футболе сярод ігракоў са слабым зрокам Анатоль Усенка наведаў з падарункамі Петрыкаўскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Футбол – гэта пра дысцыплінуПрыезд знакамітага госця ў школу-інтэрнат не выпадковы – Беларуская Федэрацыя футбола па ўсёй рэспубліцы праводзіць акцыю “Футбол у кожным сэрцы” ў падтрымку рэабілітацыі рабят з абмежаванымі магчымасцямі. Прадстаўнік акцыі – Анатоль Усенка – вядомы сваёй працай у трэнерскім штабе каманды “Дынама” (Мінск), якая выйграла чэмпіянат СССР 1982 года, а на наступны год стала бронзавым прызёрам усесаюзнага першынства, сёння – ганаровы грамадзянін Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў, лаўрэат прэміі тэлеканала АНТ “Гонар нацыі”.

На сустрэчы Анатоль Іванавіч расказаў пра свой жыццёвы шлях, работу трэнера, чэмпіёнскі сезон 1982 года мінскага “Дынама”, станаўленне каманды “Палессе”, паказаў навучэнцам дакументальны фільм “У атацы ўся каманда”, адказаў на мноства пытанняў.

У сваім выступленні Анатоль Іванавіч распавёў, якім коштам даецца перамога, наколькі важная дысцыпліна, каб дасягнуць найлепшага выніку. Трэнер пагаварыў з удзельнікамі мерапрыемства пра патрыятызм, сямейныя каштоўнасці, важнасць атрымання вышэйшай адукацыі, прызначэнне чалавека, любоў да бацькоў і павагу да педагогаў.

“Кожны з нас можа дабіцца ў жыцці поспеху пры дапамозе таленту, працавітасці і цярпення. Менавіта гэтыя складнікі дапамаглі мне, выхаванцу дзіцячага дома, заняць сваё месца ў свеце, пражыць жыццё, якім магу ганарыцца”. Акрамя гэтага, у футболе без дысцыпліны нікуды! ” – падвёў вынік Анатоль Іванавіч.
На памяць пра сустрэчу выхаванцам школы-інтэрната засталіся спортінвентар і экіпіроўка. Кульмінацыяй стаў майстар-клас па футболе Анатоля Усенкі.
Калектыў школы-інтэрната выказаў удзячнасць трэнеру за сустрэчу, а таксама ўручыў ліст падзякі за папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о