У пятніцу, 4 сакавіка, у райвыканкаме адбылося традыцыйнае шанаванне цудоўнай паловы Петрыкаўшчыны з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

З цеплынёй і павагай да самых дарагіх

На ўрачыстасць былі запрошаны жанчыны, што знайшлі сябе ў розных галінах жыцця раёна ад сельскай гаспадаркі да справаводства. Аб’ядноўвае іх адно: апрача таго, што кожная з’яўляецца ўзорам адказнасці і бездакорнага выканання службовых абавязкаў на рабоце, кожная з жанчын знай-шла сваё сямейнае шчасце як выдатная жонка і пяшчотная маці.
Урачысты прыём адкрыў сваёй прамовай кіраўнік раёна Аляксандр Наўныка, які пажадаў прысутным і іх блізкім моцнага здароўя, мірнага неба над галавою: “Як бы ні хацелася, але я не магу асабіста павіншаваць з надыходзячым святам усіх жанчын раёна, дык няхай у гэтым невялікім шэрагу пануе цеплыня і ўвага да тых, хто нясе ў свет жыццё, цеплыню і спакой”. Да слоў віншаванняў далучыўся і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра.
Вядучыя распавялі пра гераінь прыёму праз прэзентацыі, аздобленыя фотаздымкамі з архіва жанчын. Артысты школы мастацтваў і раённага Дома культуры выступілі са сваімі творчымі падарункамі, выклікаўшы ў прысутных самыя цёплыя эмоцыі. Напрыканцы шанавання жанчыны атрымалі кветкі і падарункі, зрабілі памятнае агульнае фота на добрую памяць.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о