Журналістыка — цікавая прафесія. Карэспандэнты «ПН» правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі

0
638

Сёння карэспандэнты «Петрыкаўскіх навін» правялі прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі гімназіі і сярэдняй школы № 2.

Размова атрымалася грунтоўнай. Работнікі «ПН» падрабязна распавялі пра газету, унутраную работу рэдакцыі, пазнаёмілі патэнцыйных аўтараў з рубрыкамі і праектамі. Мэта, якую паставілі перад сабой журналісты «раёнкі» — гэта зацікавіць маладых хлопчыкаў і дзяўчынак, пагрузіць іх у прафесію журналістыкі, каб у будучыні яны сталі паўнацэннымі спецыялістамі і вярталіся працаваць на малую радзіму.

Рабят праінструкціравалі, якім чынам ажыццяўляецца паступленне на факультэт журналістыкі, як рыхтаваць партфоліё з матэрыяламі, на якія тэмы можна і трэба пісаць менавіта маладому пакаленню.

Размова ішла і пра выгадны для абітурыента фармат паступлення ў ВНУ праз мэтавае накіраванне. Абмеркавалі  ўсе «плюшкі» і падводныя камяні ў вучобе, размеркаванні, працы.

«Журналістыка — найцікавая прафесія, але ў той жа час не самая простая. Толькі чалавек, які цікавіцца падзеямі, што адбываюцца вакол, які прагне збіраць і перадаваць інфармацыю чытачам/гледачам, які пастаянна ўдасканальваецца ў многіх галінах культуры, навукі і іншых, можа стаць добрым спецыялістам. Журналістыка — шырокая вобласць, з адукацыяй работніка друкаваных СМІ можна знайсці сябе і ў іншых напрамках дзейнасці. Наша рэдакцыя запрашае ўсіх жадаючых акунуцца ў прафесію яшчэ са школьнага часу. А таксама дапамагае ў пошуку тэм і напісанні матэрыялаў», — адзначылі карэспандэнты газеты.

Асаблівы акцэнт наш супрацоўнікі зрабілі на тым, што з 2023 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францішка Скарыны пачалі рыхтаваць журналістаў.

Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі

Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі Журналістыка - цікавая прафесія. Карэспандэнты "ПН" правялі сустрэчу з вучнямі гарадскіх устаноў адукацыі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о