Аператар зернесушыльнага комплексу распавяла пра сваю працу.

Сельская праца для Святланы Петрушэнка – справа звыклая. Яна не без гонару гаворыць, што працуе ў КСУП “Кашэвічы”. Родам з Брэсцкай вобласці, яна ў 18 гадоў выйшла замуж і прыехала за мужам у Петрыкаўскі раён. Тут у іх нарадзілася пяцёра дзяцей, чацвёра з якіх працуюць у КСУП “Кашэвічы”.
Кажа, як прызвычаілася працаваць у дзяцінстве, так і па сённяшні дзень без работы ў вёсцы ўявіць сябе не можа.
– За час працы ў гаспадарцы я была і загадчыцай склада, і даяркай, і цялятніцай, і вартаўніком, і тэхнікам-асемянатарам на прад-прыемстве.
Па словах маёй гераіні, за столькі гадоў службы, яна ведае прадпрыемства, як свае пяць пальцаў. Ведае ўсю спецыфіку працы. І шчыра прызнаецца, што можа справіцца з любой работай.
– У жніўні мне спаўняецца 61 год. Памятаю, як праз пару дзён пасля выхаду на пенсію, патэлефанаваў начальнік і сказаў: “Света, выходзь на працу!” Так і працую на пенсіі ўжо 11 гадоў.

З сушылкай на “ты”Мой галоўны памочнік на зернесушылцы – Мікалай Верабей – спецыяліст добры і як працаўнік надзейны і адказны.
– На зернесушыльным комплексе ў гэтыя дні кіпіць праца, – працягнула Святлана Васільеўна. – Задача аператара сушыльнага комплексу – адправіць на зерняток ураджай у ідэальным стане. Працоўная змена пачынаецца ў 8 раніцы і працягваецца 12 гадзін. За гэты час нават прысесці няма калі. Цяпер прыехалі фуры, будзем грузіць зерне. Дзяржзаказ патрабуе высокай якасці. Трэба пераканацца, што на выхадзе ўраджай мае неабходную для захоўвання вільготнасць.
Менавіта дзякуючы адказнай працы Святлана Васільеўна сёлета за перыяд работы змагла высушыць 260 тон збожжа, а Мікалай Верабей – 261.
– Праца тут, звонку, можа падасца нескладанай, але сіл забірае шмат. Трэба глядзець, каб розныя гатункі не змешваліся, каб збожжа ляжала кампактна і ў выпадку неабходнасці падграбаць яго рыдлёўкамі, сачыць за парадкам, падмятаць і выносіць смецце, – па-дзялілася нюансамі працы Святлана Васільеўна.
– Толькі стараннем і ўзаемадапамогай мы можам забяспечыць поспех сваёй працы, – падагуліла мая гераіня.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о