Міма старонкі ў інстаграм Ніны Каленік складана прайсці. Сямейныя фотаздымкі вар’іруюцца з фотаздымкамі адноўленай мэблі. Гераіня сённяшняга артыкула – сапраўдная фанатка рэдызайну. Жанчына дорыць мэблі другое жыццё, здымаючы стары пласт, фарбуючы ў новы, часцей – белы.

Шматдзетная мама ўпэўнена: калі няма магчымасці набыць новую мэблю, а старая ўжо вельмі надакучыла, можна паспрабаваць надаць ёй новае аблічча пры дапамозе ўмелых рук і фантазіі. Сёння майстар распавяла нам пра сакрэты свайго хобі.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!
Ніна з дзецьмі Віктарам і Васілісай за адноўленым сталом

– Усё новае – гэта добра забытае старое, – пачала Ніна ў час сустрэчы. – У нашым выпадку гэты выраз можна разумець літаральна. Старыя савецкія шафы, камоды, тумбачкі да гэтага часу стаяць у кватэрах у многіх з нашых суайчыннікаў, і сёння многія гаспадары імкнуцца пазбавіцца ад іх.

Людзі розныя бываюць: хтосьці любіць толькі новае, сучаснае, іншыя імкнуцца захаваць мэблю, якой карысталіся яшчэ бабулі і дзядулі, бо з ёй звязаны добрыя ўспаміны, пэўныя падзеі. Я стаўлюся да другога тыпу людзей.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!

Ніна працуе дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемтсва “Сантана”. Па словах жанчыны, усяму ў жыцці давялося вучыцца самастойна. Калі паглядзець на сямейнае фота, не верыцца, што жанчына – шматдзетная маці, бо выглядае, хутчэй, як старэйшая сястра. У сям’і Каленік нарадзілася трое дзяцей. Чацвёртую дзяўчынку – удачарылі.

– Так, сям’ю мы стварылі ў вельмі раннім узросце. Бывае… Але сёння я шчаслівая, што лёс склаўся менавіта такім чынам. Старэйшая дачка Крысціна ўжо мае сваю сям’ю. Пабудавалі з мужам дом і жывуць асобна ў Петрыкаве. Сярэдняя – Аляксандра – вучыцца ў педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў Мінску. Малодшыя – Віктар і Васіліса – першакласнікі ў гімназіі.

– Мая гісторыя з рэстаўрацыяй пачалася са старога савецкага круглага стала, які дастаўся ў спадчыну ад бабулі, – вярнулася да тэмы Ніна. – Мне вельмі важна было захаваць яго. Гэта ж памяць! Дапамагаў муж Віктар. Ён займаўся тэхнічнай часткай: здымаў стары пласт, я – дызайнам і афарбоўкай. Мы, дарэчы, абодва апантаны работай з дрэвам.Паспрабавалі – і ўсё атрымалася! Стары пажоўглы стол з расколінамі ператварыўся ў стыльны: модны белы. І выдатна ўпісаўся ў інтэр’ер нашай кухні.
І далей мяне ўжо было не спыніць. Я злавіла сябе на думцы, што стол – не апошняя мая работа. Пачала шукаць старую мэблю далей.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!

 

По словах Ніны, спачатку яе блізкія адгаворвалі ад падобнай работы: маўляў, навошта ёй такое ламачча? Але жанчына адказала рашуча: “Старое лягчэй за ўсё выкінуць, гэта я заўсёды паспею, а вось выратаваць – на гэта не кожны варты”.
– З цягам часу я перафарбавала піяніна, стары гадзіннік бацькоў мужа, буфет, стул. І, паверце, на гэтым мой энтузіязм не скончыўся.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!З цягам часу людзі, пабачыўшы ў інтэрнэце мае вырабы, сталі пытаць, ці працую на заказ. І я не адмовіла. Гэта быў таксама эксперымент. Пагадзіцеся, рабіць штосьці на заказ – гэта справа куды больш адказная.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!Так, днямі мы завяршылі работу над сценкай, зноў жа, перафарбавалі ў белы колер. Мая кліентка засталася вельмі задаволенай. Па яе словах, яна ўжо планавала выкінуць яе, але ў апошні момант вырашыла даць мэблі другі шанец.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!Што такое рэдызайн мэблі – вельмі актуальны кірунак. Між іншым, ёсць людзі, якія не шкадуюць грошай на антыкварыят.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё! Падарыце сваёй мэблі другое жыццё! Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!Рэстаўрацыя мэблі пачынаецца з поўнай разборкі яе на асобныя элементы. Далей я прыступаю да выдалення старога пакрыцця і чысткі фурнітуры. На гэтым этапе здымаецца старое пакрыццё наждачнай паперай – гэта калі работа дробная. Аб’ёмныя працы бярэ на сябе муж, здымаючы верхні пласт спецыяльнай шліфавальнай машынкай.

Мэблю трэба абястлусціць. Для кожнага прадмета – індывідуальны падыход.
Для захавання структуры дрэва можна выкарыстоўваць марылку, алей, воск ці лак. Для надання колеру – фарбу.

Папярэдне паверхню можна загрунтаваць для таго, каб пры пакрыцці мэблі фарбай колер атрымаўся менавіта такім, які быў запланаваны. Наносіць фінішнае пакрыццё можна пэндзлікам.

Падарыце сваёй мэблі другое жыццё!Вядома, шмат пра рэстаўрацыю я даведалася з інтэрнэту. Цяпер поўна рознай інфармацыі пра абнаўленне мэблі ў youtube. Кожная гаспадыня можа рызыкнуць і абнавіць у хаце куток. Інфармацыі столькі, што кожны знойдзе для сябе тэхніку на любы густ і колер.

Я “падсадзіла” на рэстаўрацыю мужа. Ён і дагэтуль працаваў з дрэвам, але цяпер аформіўся як самазаняты па рэдызайну і рэстаўрацыі мэблі. Спадзяемся, што хутка будзе прымаць замовы.
У нас зараз майстэрня занятая ўласнай мэбляй, калі пачнуць паступаць заказы, вызвалім пакой.

Што мне б хацелася дадаць у канцы? Ну вось паглядзіце, у зале стаіць новы камод, набыты ў краме, але эмацыйна я да яго не прывязана. Больш таго – ён і не адпавядае высокай якасці. Разумею, што праз час ён зламаецца. А калі падумаць, колькі каштуе сёння шафа ці трэльяж, валасы дубам устаюць. А людзі яшчэ набываюць мэблю ў растэрміноўку – дзіва.

А вось мэбля савецкіх часоў, з якой я папрацавала, аднавіла, больш якасная. Здаецца, яшчэ мае ўнукі яе пабачаць. Такая мэбля нібы мае душу.
Я саджуся за той самы стол, і мяне адразу акутваюць успаміны з дзяцінства. А гэта вялікага каштуе.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о