З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч

0
960

Сёння ў вёсцы Галубіца прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына КРАЛЕВІЧ.

Акрамя гэтага, прадстаўнік улады разам са старшынёй Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам сустрэлася з жанчынамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё населенага пункту, —  настаўніцай пачатковай школы Галубіцкай сярэдняй школы Тамарай Пашук і былым дырэктарам КСУП «Галубіца» Галінай Занкевіч.

Ірына Кралевіч павіншавала жанчын з надыходзячым Міжнародным Днём жанчын, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, поспеху і ўручыла з нагоды свята кветкі і падарункі. Са словамі віншавання таксама выступіў старшыня Галубіцкага сельскага выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандраў.

Далей за кубкам гарбаты госці абмеркавалі жыццёвыя пытанні,  развіццё рэгіёну і малых населеных пунктаў.

З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч

У час прыёму грамадзян жыхарка вёскі Галубіца звярнулася з наступнай праблемай: побач з яе ўчасткам пасяліліся бабры. Жывёлы пабудавалі сабе хату і нават сталовую, але пытанне ў тым, што гэтая тэрыторыя падтапляецца, затым забалочваецца, яе нельга ніяк пакасіць. “Разумееце, мы жывем на ўскраіне сяла, ужо побач з бабрамі пасяліліся ўжо і вужы, і жабы. Але разабраць домікі грызуноў — гэта не выратаванне. Жывёлы праз час вярнуцца на ранейшае месца жыць».

Ірына Мікалаеўна адказала, што пытанне абавязкова будзе вырашана.

З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч З прыемнай місіяй у Петрыкаўскі раён завітала Ірына Кралевіч

Н. ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о