На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход

0
591

Падзея сабрала членаў школьных бацькоўскіх камітэтаў, вучняў старэйшых класаў і іх законных прадстаўнікоў, настаўнікаў, кіраўнікоў, спецыялістаў арганізацый-заказчыкаў кадраў. Для бацькоў і падлеткаў мерапрыемства стала важнай і карыснай падзеяй. Сустрэча мела мэту адказаць бацькам і дзецям на хвалюючыя пытанні выбару прафесіі.

На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход На Петрыкаўшчыне прайшоў раённы бацькоўскі сход

Пачалося мерапрыемства з “кірмаша прафесій”. У фае раённага Дома культуры размясціліся прадстаўнікі вышэйшых, сярэднеспецыяльных устаноў адукацыі педагагічнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай галін.

Мазыр, Калінкавічы, Красны Бераг, Віцебск, Рэчыца – колькасць запрошаных прадстаўнікоў давала магчымасць выбару выпускнікам навучальнай установы. Вучням выпала ўнікальная магчымасць, не выязджаючы за межы раёна, атрымаць поўны спектр інфармацыі пра прафарыентацыі ад спецыялістаў, абмяняцца кантактамі, атрымаць дадатковы ілюстраваны матэрыял, каб вывучыць прапанову дома з сям’ёю. Бацькі і вучні скарысталіся магчымасцю спаўна: жадаючых пагутарыць з гасцямі было дастаткова. Прытым, большасць выпускнікоў 9,11 класаў мэтанакіравана падыходзілі да прадстаўнікоў пэўнай галіны – гэта азначала, што далейшая жыццядзейнасць юнакамі і дзяўчатамі ўжо вызначана. Старшакласніцы не хавалі, што атрымаць, напрыклад, медыцынскую або педагагічную спецыяльнасць імкнуцца ўжо з класа сёмага, наведваюць адпаведныя факультатывы па вызначаных прадметах, удзельнічаюць у тэсціраванні на прафісійную прыдатнасць. Для іх сённяшні візіт – магчымасць канчаткова вызначыць месца вучобы. Юнакі больш маніторылі плюсы вучобы ва ўстановах сельскагаспадарчага профілю. На пытанне, чаго менавіта гэты накірунак, большасць вучняў адказвалі, што праяўляюць цікавасць і схільнасць да тэхнікі. Ну, а бацькі, у пераважнай колькасці, прытрымліваліся думкі: выбар прафесіі за дзецьмі, і не хавалі, што прыемна ўражаныя мноствам прапаноў.

Другая частка сходу праходзіла ў канцэртнай зале ўстановы культуры, дзе запрошаныя кіраўнікі, спецыялісты Петрыкаўскага раёна, прадстаўнікі ВУЗаў, СУЗаў прэзентавалі свае галіны. Гаварылі перад вялікай аўдыторыяй пра ўмовы паступлення, пражывання, атрымання стыпендыі, баўлення вольнага часу, перспектывы працаўладкавання. Асаблівы акцэнт – наяўныя ільготы, арганізацыя харчавання, прадстаўленне першага месца працы. У кожнага былі свае “бонусы”: атрыманне вадзіцельскіх праў, магчымасць далейшага атрымання адукацыі, ваенная кафедра. Парада ад усіх аратараў – паступленне па мэтавых накіраваннях. Такая форма ўзаемадзеяння хутка набывае папулярнасць сярод выпускнікоў: магчымасць бясплатнага навучання, наяўнасць базы для праходжання практыкі, першае месца працы, стыпендыя – немалаважныя моманты для навучання. На прыкладзе Петрыкаўшчыны: мэтавікам, якія абралі прафесію педагога, медыцынскага работніка, або спецыяліста сельскай гаспадаркі, па калектыўных дамовах атрымліваюць істотныя ільготы ў матэрыяльных выплатах, прадстаўленні жылля, дадатковых гарантый.

Бацькоўскі сход наведалі прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады. У прывітальным слове да ўдзельнікаў сходу старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адзначыў, што Петрыкаўшчына мае шмат пераваг і перспектыў для працаўладкавання і жыцця. Кіраўнік раёна прызваў моладзь пры выбары будучай прафесіі ўсё добра абдумаць і ўзважыць. Улічваючы, што на тэрыторыі раёна раскінута вытворчасць рудаўпраўлення, які бярэ шэфства над адным буйным сельгаспрадпрыемствам – аграрная галіна мае сур’ёзныя перспектывы. Плануюцца немалыя інвестыцыі ў дадзены накірунак, а гэта значыць, што аб’ём прадукцыі, рост заработнай платы, будаўніцтва арэнднага жылля будзе павялічвацца. Выпускнікам марудзіць і чакаць нельга – прэстыж працы на зямлі будзе толькі расці. Аляксандр Васільевіч адзначыў, што пра магчымасці і перспектывы сельскагаспадарчай галіны не раз казаў і Прэзідэнт у час свайго Паслання да беларускага народа і Парламенту.

Кіраўнік раёна падняў пытанне галін лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, якія сёння дынамічна развіваюцца, нават, нягледзячы на санкцыйныя выклікі, агучыў важнасць працы па спецыяльнасцях сацыяльнай сферы.

– У раёне з’яўляецца ўсё больш праектаў, пляцовак, якія дапамагаюць моладзі знайсці сваё прызванне, дасягнуць прафесійных вышынь, сустрэць аднадумцаў, – сказаў у заканчэнні старшыня райвыканкама. – Не бойцеся зрабіць выбар і замацавацца на роднай зямлі. Петрыкаўшчына – той край, дзе вас заўсёды чакаюць. І хто, як не мы, павінны развіваць свой раён.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о