У раённым Доме культуры ўшаноўвалі матуль Петрыкаўшчыны

У пятніцу, 14 кастрычніка, у раённым Доме культуры ўшаноўвалі матуль Петрыкаўшчыны

Сустрэча з адміністрацыяй раёна з нагоды Дня маці ўжо даўно стала традыцыйнай. Запрошаныя на мерапрыемства жанчыны аб’яднаны адной цудоўнай рысай – яны ўзорна адносяцца да сваіх абавязкаў і лічаць мацярынства – не толькі сваім шчаслівым лёсам, але і высокім дарам. Сімвалічна, што ў Беларусі гэты дзень звязаны з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Найсвяцейшай Багародзіцы.
У сваёй прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан звярнуўся да матуль: “Менавіта вы першымі працягваеце руку дапамогі ў складаны час і натхняеце на новыя пачынанні і перамогі. Ад вашай самааддачы, душэўнай цеплыні і дабрыні залежыць, якім вырасце будучае пакаленне. Няхай ажыццяўляюцца ўсе вашыя самыя запаветныя мары, у дамах пануе ўтульнасць, спакой, згода і дабрабыт, а дзеткі прыносяць радасць, дораць клопат і сваю любоў”.
Да цёплых слоў далучыліся і іншыя мужчыны, прысутныя на мерапрыемстве, а артысты падарылі прысутным свае творчыя нумары. Вядома, асаблівае захапленне ў гледачоў выклікалі выступленні самых маленькіх танцораў. Пасля прадстаўлення матуль, што завіталі на свята, жанчынам была прапанаваная віктарына на веданне савецкіх мультфільмаў. З адваротным словам выступіла настаўніца Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Багамазава, якая падзякавала адміністрацыі Петрыкаўшыны за аказаную ўвагу.
Сустрэча працягнулася гутаркай за кубкам гарбаты, усё матулі атрымалі кветкі і падарункі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о