19 кастрычніка з 14 да 16 гадзін упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій, у тым ліку для грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Мерапрыемства дазволіць азнаёміцца з вакансіямі на прадпрыемствах, арганізацыях, установах раёна, вобласці.
Гэта электронная паслуга акажа садзейнічанне грамадзянам у пошуку прыдатнай работы, наймальнікам – у пошуку неабходных работнікаў.
Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца наступныя арганізацыі: Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, СУП «Палессе-Аграінвест»,
Петрыкаўскі філіял Гомельскага аблспажыўтаварыства, установа аховы здароўя “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”, ДУ “Капцэвіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” і іншыя.
Кансультацыю па пытаннях занятасці можна атрымаць па нумарах: 5-37-15 і 5-57-72.

Ганна КАРОЛЬ,
намеснік начальніка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о