Узбагаціць інтэлектуальны і духоўны свет

0
458

На базе сярэдняй школы №2 горада Петрыкава адбыўся раённы этап абласной алімпіяды па асновах праваслаўнай культуры сярод навучэнцаў 4-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі алімпіяды змаглі праверыць свае веды па Гісторыі Старога і Новага Запавету. Таксама навучэнцам былі прапанаваны практычныя заданні: Сабор Беларускіх святынь, 200-годдзе Пятра-Паўлаўскага кафедральнага сабору ў Гомелі.
Дыпломамі I ступені адзначаны навучэнцы сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава Кацярына Чырыч, Цімур Пракапенка, Марыя Фралова – настаўнік Ганна Фралова.
Дыпломамі II ступені адзначаны навучэнка Ляскавіцкай сярэдняй школы Дарына Шамрыленка – настаўнік Анастасія Валасюк, вучань сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава Дзмітрый Несцярчук – настаўнік Ганна Фралова.

Узбагаціць інтэлектуальны  і духоўны светДыпломамі III ступені адзначаны выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аляксандра Астаповіч, Мілана Андрасюк – педагог Юлія Пасечнік.
Дыпломы і Падзякі ўдзельнікам алімпіяды ўручыў протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга.

Па выніках алімпіяды навучэнцы другой гарадской школы Кацярына Чырыч, Цімур Пракапенка і Марыя Фралова будуць прадстаўляць наш раён на абласным этапе алімпіяды па асновам праваслаўнай культуры, які адбудзецца ў маі на базе гімназіі горада Калінкавічы.

Таццяна Марчанка, метадыст ДУА “Петрыкаўскі раённы
вучэбна-метадычны кабінет”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о