У Беларусі аб’яўлены Тыдзень бацькоўскай любові, які аб’яднае Дзень маці і Дзень бацькі.

Медыкі высадзілі Алею бацькоўскай любові
Першае свята супадае з Пакровам Прасвятой Багародзіцы – яго святкуюць 14 кастрычніка. Другое – Дзень бацькі – беларусы адзначаць сёлета ўпершыню 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім Тыднем бацькоўскай любові.
Святочную эстафету ў рамках Тыдня падхапіла і Петрыкаўшчына. Спадзяемся, што нашыя рэпартажы з мера-прыемстваў і інтэрв’ю з бацькамі дапамагаюць вам, паважаныя чытачы, акунуцца ў душэўную атмасферу.
Тыдзень, перш за ўсё, прысвечаны бацькам, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладваюць у выхаванне сваіх дзяцей.
Так, адным з актуальных мерапрыемстваў стала высадка раслін і закладка “Алеі бацькоўскай любові” шматдзетнымі мамамі і татамі – работнікамі Петрыкаўскай ЦРБ.
Сімвалічна, што высадка раслін была праведзена пад вокнамі акушэрска-гінекалагічнага корпуса, адкрытага ў Петрыкаве сёлета.
– Безумоўна, новы будынак, які мы адкрылі ў гэтым годзе, шмат у чым дзякуючы спонсару – “Беларуськалію”, мае патрэбу ў добраўпарадкаванні. Важна, каб прылягаючая тэрыторыя была камфортнай, утульнай і бяспечнай. У свята маці мы вырашылі высадзіць расліны літаральна пад вокнамі будынка, каб матулям было прыемна паглядзець з акна, – адзначыла галоўны ўрач Вольга Семікопенка.
Упэўнена, што новы ўтульны зялены куток будзе даспадобы як пацыентам корпуса, так і тым, хто яго высаджваў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о