Багатая на перамогі вясна: Дзяўчыны Цэнтра творчасці зноў на подыуме

0
309

Дзяўчыны Цэнтра творчасці зноў на подыуме

Багатая на перамогі вясна: Дзяўчыны Цэнтра творчасці зноў на подыумеУ Мінску прайшоў фінал дзявятага адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу “Творчасць без межаў”.
У завочным туры, які праходзіў з лютага па сакавік, прынялі ўдзел тэатральныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў з Расіі, Казахстана, Азербайджана, а таксама з усіх рэгіёнаў Беларусі.
У фінале фестывалю-конкурсу выступілі лепшыя юныя артысты ў намінацыях “Мастацкае слова”, “Драматычны тэатр”, “Лялечны тэатр”, “Тэатр моды”.
Калектыў “DELOREAN” гурта аб’яднання па інтарэсах “Тэатр мод” ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” за калекцыю “Абярэгі душы” на фестывалі-конкурсе “Творчасць без межаў” атрымаў дыплом І ступені.
“Для мяне і маіх дзяўчынак перамога ў дадзеным конкурсе – справа прэстыжная і ганаровая, – распавяла Надзея Леанідаўна. – Мы сур’ёзна папрацавалі над калекцыяй і атрымалі за гэта ўзнагароду і высокую адзнаку журы. Складанасць конкурсу – гэта канкурэнты. А нашыя былі з ліку ўзорных калектываў. Ацэньвалі нас людзі з вялікім досведам: знакамітыя педагогі, харэографы, дызайнеры. Але ўдакладню, што “Творчасць без межаў” – гэта не толькі конкурс адзення, складанасці дызайну, раскрыцця тэматыкі вопраткі, а таго, як сябе прадставяць дзеці. Як яны змогуць перадаць эмоцыі, пачуццё, артыстызм. Конкурс, які арганізаваны  Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, праходзіў на вялікай сцэне. Дзяўчынкі мае вельмі хваляваліся. І я дзякую аддзелу адукацыі горада Петрыкава, што даў нам такую магчымасць: паказаць сябе, павучыцца ў іншых”.
Нагадаем, што калекцыя “Абярэгі душы” прайшла маштабны шлях: была высока адзначана журы рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет”, фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды-2023”, а затым “Абярэгі душы” запрасілі прадстаўляць нашу краіну на прэстыжным Міжнародным фестывалі ў Расіі “Плёс на Волзе. Ільняная палітра”, які быў прысвечаны памяці вялікага куцюр’е Вячаслава Зайцава.

У тройцы лепшых!

Багатая на перамогі вясна: Дзяўчыны Цэнтра творчасці зноў на подыумеРэспубліканскі фестываль па харэаграфіі сярод устаноў адукацыі, які прайшоў 6 красавіка ў Мінску ў рамках рэспубліканскага праекта “Тыдзень дзяцей і моладзі” – найбуйнейшага на тэрыторыі СНД маладзёжнага праекта, аб’яднаў актыўную, крэатыўную моладзь краін СНД і Еўропы.Танцавальны калектыў “АкваМарын” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Петрыкава на гэтым фестывалі атрымаў дыплом ІІІ ступені.
“З 15 танцавальных нумароў у намінацыі “Народна-сцэнічны танец”, 12 з якіх прадстаўлены ўзорнымі калектывамі, наш выйшаў на вышэйшы ўзровень. Дзякуй за эмоцыі нашым дзяўчынкам”, – сказала харэограф Марына Масла.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о