Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы

0
679

На базе філіяла “Галубіцкі сельскі Дом культуры”, напярэдадні Дня народнага адзінства, прайшла душэўная сустрэча пакаленняў у фармаце дыялогавай пляцоўкі пад назвай “Мы – адзіныя! Мы – сэрца вялікай краіны” .

Галоўнымі героямі мерапрыемства сталі заслужаныя педагогі, ветэраны працы, перадавікі вытворчасці: ветэран працы, шматдзетная маці Марыя Літвін, ветэран працы Галіна Занкевіч, педагог са шматгадовым стажам Тамара Пашук, гаспадар аграсядзібы, блогер Леанід Алехнік, ветэран працы, народны майстар Вольга Казловіч, ветэран працы, удзельнік мастацкай самадзейнасці Міхаіл Казловіч, ветэран працы і ўдзельнік мастацкай самадзейнасці Ніна Карась.
Усіх гэтых людзей аб’ядноўвае любоў да Радзімы, самаадданая праца, павага да аднавяскоўцаў.
Вынік іх карпатлівай працы будзе арыенцірам і ўзорам для шматлікіх пакаленняў. Хтосьці выхаваў годных дзяцей, якія зараз працуюць у малым населеным пункце, хтосьці – выпусціў вучняў, імёны якіх вядомыя далёка за межамі нашага раёна, а хтосьці быў ударнікам працы ў сельскай гаспадарцы. Госці расказалі пра свой прафесійны шлях, пошук натхнення, творчасць, поспехі і няўдачы.

Святлана Жукавец, дырэктар СДК, падкрэсліла значнасць заслуг прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Паводле яе слоў, сучасныя дзеці абавязаны сваім прадзедам і бацькам за квітнеючую краіну і мірнае неба.
Вучні ўстановы адукацыі прачыталі гледачам вершы, прысвечаныя Беларусі, праспявалі песні. Кранальным момантам стала сустрэча выпускніцы школы і яе настаўніцы пачатковых класаў Тамары Пашук, не абышлося без слёз і ўспамінаў пра школьнае жыццё.

У канцы сустрэчы госці адзначылі, што мы адзіныя ў сваіх памкненнях зрабіць Беларусь яшчэ больш камфортнай краінай. Вучні школы падарылі ветэранам працы выразаныя ў колерах сцяга сэрцы. Іх прымацавалі на грудзі герояў. Ад кіраўніцтва сельскага выканаўчага камітэта ганаровыя госці атрымалі кветкі.
Затым удзельнікі дыялогавай пляцоўкі прайшлі да абеліска, на якім высечаны прозвішчы загінуўшых чырвонаармейцаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі. Сустрэча скончылася агульным фатаграфаваннем.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі: філіял “Галубіцкі сельскі Дом культуры”, бібліятэка, Галубіцкая сярэдняя школа, сельскі выканаўчы камітэт.

Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы Сустрэча пакаленняў прайшла ў Галубіцы

Наталья ЧЕРНЯВСКАЯ. Фото автора.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о