4 мая ў Вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. Сярод пераможцаў – навучэнцы Петрыкаўскага раёна.

Юныя даследчыкі гісторыі
Злева направа: Сняжана Джугань, Сяргей Андрэеў, Таццяна Васілец і Алена Цапко

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаліся навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія правялі даследчую працу па адным з напрамкаў праблемнага поля канферэнцыі.
Прадстаўнік 10 класа Капаткевіцкай сярэдняй школы Максім Аксёнаў атрымаў дыплом І ступені за праяўленыя веды па гісторыі Айчыны ў час канферэнцыі.

Юныя даследчыкі гісторыі
Максім Аксёнаў

Як распавёў Максім, задача даследчай працы – прасачыць дэмаграфічныя дадзеныя пахаваных салдат на тэрыторыі Капаткевіцкага сельскага Савета.
– Гэта і нацыянальнасць, і ўзрост, і сямейнае становішча, і вайсковая частка, і партыйнасць, і месца прызыву. З 1317 загінулых, імёны 758 нам былі вядомы. Прыйшлося прагледзець больш за 1000 імёнаў на розных рэсурсах, у тым ліку ў інтэрнэце, каб атрымаць дадзеныя. У ходзе даследавання мы высветлілі, што большасць загінуўшых – ураджэнцы Расійскай Федэрацыі. Таксама мы знайшлі 70 імёнаў раней невядомых салдат на тэрыторыі нашага сельсавета.
Настаўнік гісторыі, кіраўнік гуртка “Пошук” і куратар даследчай работы Надзея Сігай адзначыла, што работа па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Капаткевіцкай школе вядзецца пастаянна, дзякуючы напрацоўкам дзеці змаглі заявіць пра сабе на рэспубліканскім конкурсе.

Юныя даследчыкі гісторыі
Вікторыя Герасічкіна

Таксама дыплом ІІ ступені атрымала Вікторыя Герасічкіна, навучэнкай Залескага дзіцячага сада-базавай школы.
Як расказала вучаніца 8 класа, больш за ўсё ў школе яна любіць матэматыку, ад таго і марыць стаць бухгалтарам, але лічыць гісторыю таксама важным прадметам, таму і прыняла ўдзел у канферэнцыі. Да таго ж і тэма цікавая.
Педагог дадатковай адукацыі, выкладчык фізікі і куратар даследчай працы Сяргей Арыновіч дадаў, што шмат чаго ў працы вырашылі апавяданні відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны.
– Асаблівую ўвагу ўдзялілі дотам, размешчаным на нашай тэрыторыі. У тым ліку мы б хацелі арганізаваць экскурсіі па іх, каб забяспечыць іх захаванасць і паспрыяць папулярызацыі гісторыі. Гэта ж наша памяць! Мы павінны быць удзячныя тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нашай будучыні, – адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч.
Паказалі высокія веды вучні Мышанскай сярэдняй школы. У напрамку “Удзел народаў СССР у баявых дзеяннях на франтах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Міжнародныя адносіны ў час Другой сусветнай вайны. Савецкі тыл у гады Вялікай Айчыннай вайны” вучні школы Сяргей Андрэеў, Сняжана Джугань, Алена Цапко ўзнагароджаны Дыпломам II ступені, кіраўнік Таццяна Васілец.
Арганізатары канферэнцыі адзначылі важнае значэнне навукова-даследчых работ, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці, процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне патрыятызму, выхаванне маладога пакалення. Асабліва актуальнымі сталі такія сустрэчы ў Год гістарычнай памяці.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о