Яго вершы – музыка душы

0
622

Сёння адзначаецца сусветны Дзень паэзіі. Паэтычныя радкі суправаджаюць нас с самага дзяцінства: спачатку мы завучваем дзіцячыя вершыкі, а потым больш сур’ёзныя творы ў школе. У перыяд юнацкай закаханасці паэзія зноў захапляе нас, а многія звяртаюцца да вершаваных радкоў ужо ў сталым узросце. Петрыкаўшчына славіцца паэтамі. Любоў Арлова, Антаніна Рыбалка, Святлана Тарасевіч, Галіна Веракса – імёны добра вядомыя за межамі раёна. Ёсць у нашым горадзе паэт – прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва: Уладзімір Мікалаевіч Пампуха, творчы псеўданім якога вы, паважаныя землякі, без асаблівых цяжкасцей вызначыце па нашых публікацыях.

Яго вершы – музыка душыСказаць шчыра, думка пазнаёміцца з пазаштатным аўтарам раённай газеты Уладзімірам Мікалаевым, узнікала не раз. Яго паэзія часта станавілася для мяне і, упэўнена, для многіх прыхільнікаў літаратуры адказам на многія вострыя, духоўныя пытанні. Пісаць вершы дадзена не кожнаму. Для гэтага трэба быць адкрытым, чуць тонкія гукі прыроды, жыць у гармоніі з наваколлем, умець казаць правільныя і патрэбныя словы ў вершаваных радках. Менавіта такім аказаўся мой суразмоўца. Уладзімір Мікалаевіч сціплы, інтэлігентны чалавек, напісанне вершаў лічыць не больш як захапленнем. На пытанне, “што натхняе на творчасць?”, адказвае: сустракаюцца ў жыцці такія моманты, якія цябе ўражваюць, натхняюць, хочацца расказаць пра гэта, перадаць пачуццё, і далей – словы самі кладуцца на паперу.

Спасцігаць таямніцы паэзіі стаў у студэнцкія гады, але не хавае: падмурак для яго светапогляду, любові да слова быў закладзены ў дзяцінстве.

– Вялікую ролю ў маім станаўленні адыграла матуля. З дзяцінства ў мяне былі “добрыя” кніжкі, якія прывівалі важныя чалавечыя якасці, – дзеліцца паэт. – Менавіта ў сям’і, праз кніжку мы павінны прапаноўваць дзецям альтэрнатыву другому свету: сусветнаму інтэрнэт-павуцінню, тэлебачанню, вуліцы. Тое, што мы закладзём у дзіцяці як мага раней і прарасце ў жыцці.

Цёплыя словы ад аўтара гучалі і ў адрас настаўнікаў мовы другой гарадской школы, якую ў свой час скончыў мой знаёмы. Менавіта яны працягнулі пачатую ў дзяцінстве працу: асэнсаваць прыгажосць, моц і сілу слова.

– Што такое вершы ў маім бачанні? Гэта канцэнтраваная проза, – дзеліцца думкамі зямляк. – Прозу мы проста чытаем і разумеем сказанае. А ў вершы сутнасць з’явы паказваецца больш усебакова. Слова нясе вялікі сэнс і сілу. Да яго патрэбна вельмі далікатна і з адказнасцю ставіцца. Слова можа вырашаць лёсы, параніць душу, узнесці да нябёсаў.

Да мовы Уладзімір Мікалаевіч адносіцца як да скарбу. Паэт згадаў факт, што не ў такім далёкім XIX стагоддзі, дзяўчына, пачуўшы нецэнзурныя словы, магла страціць прытомнасць. Трэба імкнуцца жыць так, каб зносіны дарылі людзям радасць, прыносілі задавальненне. Не патрэбна забываць вядомае выслоўе: народ выражае сябе найпаўней і найхаладней у словах.

Владимир НИКОЛАЕВ

Вспомним русский

Что с речью нашей происходит
Мат, слэнги сильно наседают
С теченьем времени всё больше,
Нам что, родных слов не хватает?
Великий и Могучий Русский
Европеизмы засевают
Простите за сарказм: – плевелы
Язык наш чистый загрязняют.
Вот в диалоге две старушки
На лавочке – ну как в Европе:
– “Соседка, где ты масло брала”?
– “Да тут неподалёку – в шопе.
Про мат – отдельным разговором,
Не стерпит тут даже бумага,
Порой слова меж мата связка…
И как лечить сию “отвагу”?
А начиналось безобидно –
Том, Джери, гума, Микки Маус
Теперь же и жильё “из новых”
Звучит колюче так – “пент хаус”.
Ну а Великий и Могучий
От этого ведь не страдает
Не он беднеет, а мы с вами,
Велик он – все об этом знают.
Задумаемся же над этим,
Мы ж безсловесным стадом будем
Когда в угоду “дядям Сэмам”
Словесность русскую забудем.
Нужна ли языка реформа?
Да! Возвращенья пробил час
К истокам чистым полноводным
Что предки берегли для нас!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о