З вышыні сваіх гадоў скажу, што ў школьныя гады мы, навучэнцы старэйшых класаў, з нецярпеннем чакалі суботы. А што прадказваў нам выхадны дзень? Вядома ж, тэматычную дыскатэку. Гэта былі не проста танцы пад вясёлую музыку. Гэта былі сустрэчы лідараў БРСМ з навучэнцамі па пэўнай тэматыцы. Лідарам удавалася пры дапамозе забаў данесці да падрастаючага пакалення сапраўды важную інфармацыю: пра карысць здаровага ладу жыцця і шкоду згубных звычак, пра тое, якім павінен быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, і як дзяржава спрыяе развіццю асобы чалавека. Дыскатэкі БРСМ заўсёды былі асаблівымі, са светламузыкай і нават дымам, а яшчэ яны часам называліся “Куставымі” – гэта значыць, што вучні некалькіх школ збіраліся ў адной. Апроч лекцый, на сустрэчах былі і конкурсныя праграмы да Дня маці, Дня настаўніка, да Новага года, да Дня закаханых…

Адзін з любімых і папулярных конкурсаў быў КВЗ. Заўсёды праходзіў з аншлагам. Увосень і ўвесну настаўнікі і навучэнцы сярэдніх школ раёна аднолькава з нецярпеннем чакалі турыстычны злёт.
Сёння мы паразмаўлялі з былым першым сакратаром райкама Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі Яўгенам Насекам, упэўнена, яго асоба для многіх – успаміны пра незабыўныя часы.

“У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць” “У БРСМ вас заўсёды пачуюць”

– Вядома, праца ў БРСМ пакінула незабыўны след у маім жыцці, – падзяліўся з намі Яўген Валянцінавіч. – Азіраючыся назад, разумееш, наколькі мы цікава і карысна бавілі час. Цяпер у многіх маіх памочнікаў-актывістаў ужо сем’і. Бывае, незнаёмыя мне людзі вітаюцца на вуліцы. Разумею, гэта БРСМаўскія часы адгукаюцца.
Яўгеній Насека скончыў першую гарадскую школу, затым паступіў у Мазырскі педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамякіна.

– Два гады я адпрацаваў настаўнікам фізікі, затым мне прапанавалі пасаду метадыста ў аддзеле адукацыі, а ўжо пасля – пасаду першага сакратара БРСМ. Вялікую дапамогу ў новай прафесіі аказала праца ў школе, я ведаў многіх актыўных вучняў і пачаў з імі ўзаемадзейнічаць. Усе конкурсы мы прадумвалі самі, тады яшчэ пра інтэрнэт і мабільныя тэлефоны ў раёне чулі адзінкі, таму даводзілася падключаць кемлівасць. Безумоўна, поспех нам быў забяспечаны самімі актывістамі, яны прапаноўвалі свае ідэі і шляхі іх рэалізацыі. Мы заўсёды пыталіся, чаго хоча моладзь і ішлі ёй насустрач.
За сваю маладзёжную працоўную дзейнасць Яўген Валянцінавіч быў узнагароджаны залатым значком БРСМ.

– Гэта вялікі гонар атрымаць такую адзнаку. На момант маёй працы – гэта 2007-2012 гады – гэта ўзнагарода была ў двух чалавек у вобласці адзін з іх я.
На пытанне, што для Яўгена Валянцінавіча БРСМ, герой адказаў:

– Па сутнасці – само жыццё. Мусіць, кожны з нас павінен пражыць такое юнацтва, каб потым пра яго ўспамінаць з настальгіяй. Сёння я бачу, што справа, распачатая намі столькі гадоў таму, актыўна працягваецца. Падабаецца прыходзіць па выхадных у гарадскі парк і бачыць на канцэртах таленавітую моладзь Петрыкаўшчыны. Прыемна, што наша справа жыве, развіваецца, набывае новыя формы ўзаемадзеяння з моладдзю. Ужо з’явіліся новыя лідары, якія перадаюць нашы каштоўнасці падлеткам. Віншую БРСМ з 20-годдзем і жадаю ўсім яе актывістам моцнага здароўя, поспехаў, крэатыўнасці, ініцыятывы. У БРСМ вас заўсёды пачуюць, не бойцеся прапаноў-ваць свае ідэі!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота з асабістага архіва Яўгена НАСЕКІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о