Вынік будзе, калі прыкласці намаганні

0
764

На апаратнай нарадзе пры старшыні райвыканкама Аляксандры Кохане разгледжана шэраг пытанняў, якія датычацца арганізацыі жыццядзейнасці насельніцтва раёна.

З аналізу работы мабільнай групы пачалася апаратная нарада ў старшыні райвыканкама. На мінулым тыдні паўторна быў арганізавы выезд у КСУП “Чалюшчавічы”. Частка выяўленых недахопаў ліквідавана, аднак вываз арганікі па-ранейшаму ажыццяўляцца не штодзень, як гэта было даручана старшынёй на мінулай нарадзе. Даручэнне адказным – ліквідаваць і не дапускаць падобных фактаў безгаспадарлівасці.

Агучана тэма правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамена. Па інфармацыі галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Таццяны Шпак, мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным узроўні. Задачы, якія паставіў перад сістэмай адукацыі раёна Аляксандр Кохан: працягнуць работу па падрыхтоўцы вучняў да ЦЭ і ЦТ, павышэнні якасці адукацыі і арганізацыі профільнай адукацыі навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.

Па інфармацыі начальніка РАНС Мікалая Карабца, на мінулым тыдні наглядальныя камісіі працавалі па графіку. Асаблівая ўвага надавалася праверцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, печаў, вялася актыўная прафілактычная работа ва ўстановах адукацыі і з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў.

Вынік будзе, калі прыкласці намаганні
Мікалай Карабец: “Аўтаномны пажарны апавяшчальнік сёння павінен быць у кожным домаўладанні”

Пытанні сельскай гаспадаркі – на пастаянным кантролі старшыні райвыканкама.

Паказчыкі прываг і надояў агучыў намеснік начальніка ўпраўлення  сельгасхарчу Васіль Кавальскі. Вынік не адпавядае выдаткам і ўкладанням. Дзе малако? – пытанне старшыні пакуль без адказу.

Грунтоўна разабралі тэму забеспячэння ўгнаеннямі. Каб усё прайшло належным чынам, неабходна размеркаваць угнаенні, якія ўжо ёсць на складах, па гаспадарках. Прамаруджванне ў гэтай справе недапушчальна, падкрэсліў кіраўнік раёна. За несвоечасовае ўнясенне ўгнаенняў службовыя асобы, у першую чаргу кіраўнікі, панясуць персанальную адказнасць.

Спыніўся кіраўнік раёна і на пытанні падрыхтоўкі тэхнікі да вясенне-палявых работ. Як паказаў аб’езд гаспадарак старшынёй райвыканкама, не ўсе прытрымліваюцца даведзеных графікаў. Задача – паскорыцца. Адставання ад даведзеных графікаў рамонту тэхнапарку раёна быць не павінна, у сезон гаспадаркі павін-ны ўвайсці цалкам укамплектаванымі.

Ёсць у раёне гаспадаркі, якія наведваць прыемна. Але, на жаль, не ўсе. Станоўчы вынік абавязкова будзе ў кожнага, аднак для гэтага варта прыкласці намаганні, – упэўнены старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

Добраўпарадкаванне па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных накірункаў. Больш актыўную пазіцыю ў пытаннях навядзення парадку, па меркаванні старшыні, павінны заняць аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, санітарная служба і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

“Хопіць канстатаваць факты выяўленых недахопаў, дабівайцеся выпраўлення сітуацыі. Па меншай меры лядашчых агаро-джаў у горадзе быць не павінна”, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі.

На апаратнай нарадзе разглядаліся таксама пытанні цэнаўтварэння ў гандлёвых аб’ектах раёна, тавараабароту, работы хлебазавода, добраўпарадкавання месцаў адпачынку, падрыхтоўкі да святкавання 85-годдзя Гомельскай вобласці і 500-годдзя горада Петрыкава.

Галіна КАЗАК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о