Правільны адказ можа выратаваць жыццё

0
720

Выхаванне маладога пакалення – найважнейшая ўмова развіцця дзяржавы.

Выратавальнікі Гомельскай вобласці імкнуцца вырасціць моладзь кампетэнтнай у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

На базе Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю адбыўся абласны этап інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод клубаў юных выратавальнікаў “За бяспеку”.

Па выніках раённых тураў, праведзеных у снежні 2022 года, і занальных, якія адбыліся 13 студзеня, у абласны этап прайшлі 9 каманд, у тым ліку каманда нашага раёна з ліку навучэнцаў сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава.

Гульня “Брэйн-рынг” – “За бяспеку” праводзілася ў два этапы. Першы этап быў праведзены па класічных правілах гульні “Што? Дзе? Калі?”, дзе вучням за 1 хвіліну неабходна было даць правільны адказ па прапанаваных пытаннях. У другім этапе камандам неабходна было паказаць не толькі веды, а і хуткасць. Баі паміж камандамі прайшлі на высокіх хуткасцях: думкі, выбару версіі, прыняцці рашэння, націску на кнопку. Часам усё вырашалі долі секунд.

Так, па выніках абласнога этапу гульні 3-е месца заняла каманда сярэдняй школы №1 горада Петрыкава, саступіўшы камандзе гімназіі з горада Гомеля і спецыялізаванага ліцэя пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Правільны адказ  можа выратаваць жыццё
Ганна Заяц, Марат Грыб, Аляксей Кавальчук, Аляксандр Сігай, Аляксандр Дамасевіч, Дар’я Сарнацкая

Пераможцы і ўдзельнікі гульні ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Як адзначыла старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага РАНС Алена Петушкова, галоўная задача такіх гульняў – павышэнне ўзроўню ведаў у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о