Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў

0
371

У рамках Адзінага дня інфармавання старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана БЛІНЕЦ, дырэктар філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 Канстанцін ВАРЭННІКАЎ,  начальнік АДАІ РАУС Сяргей МІЦУРА, дырэктар КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей ГАЙЧУК, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню УАЗ “Перыкаўская цэнтральная раённая бальніца” Ілья АБЕЛЬ.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана БЛІНЕЦ распавяла, што надзейнай апорай і для людзей, і для ўлады з’яўляецца Усебеларускі народны сход. Гэты палітычны інстытут, які павінен быць гарантам палітычнай стабільнасці і суверэнітэту краіны, быў створаны яшчэ ў 1996 годзе па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. Менавіта на першым УНС упершыню была сфармулявана парадыгма беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця як спалучэння перавагі рыначнай гаспадаркі з забеспячэннем сацыяльнай справядлівасці і эфектыўнай сацыяльнай абароны грамадзян.

«Новая рэдакцыя Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь замацавала канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. УНС фактычна ўяўляе сабой «надбудову» над усімі органамі ўлады, палітычна аформлены голас беларускага народа», — сказала Святлана Міхайлаўна.

Кіраўнік раёна ў час сустрэчы дэталёва расказаў, як спрацавала эканоміка Петрыкаўшчыны ў 2023 годзе, якія былі дасягнуты вынікі.

«Па выніках абласнога конкурсу па сацыяльна-эканамічным развіцці наш раён за 2023 год заняў 1 месца, з насельніцтвам да 30 тысяч. Мы нядрэнна папрацавалі. Сёння мы стараемся папраўляць паказчыкі па сельскай гаспадарцы. Нагадаю, у чэрвені была засуха і многія паказчыкі не ўдалося выканаць па аб’ектыўных прычынах. На жаль, бальнасць па ўрадлівасці глебы па вобласці ў нас самая нізкая».

Аляксандр Васільевіч таксама спыніўся на тэме будаўніцтва дамоў і спартыўных аб’ектаў.

«Будаўніцтва басейна для дарослых і дзяцей (пад эгідай ААТ «Беларуськалій») — тэма стаіць на парадку дня. Плануем у наступным годзе пачаць будаўніцтва. Аднак не ўсё так проста. Трэба падрыхтаваць дакументацыю, а таксама будзем глядзець, як будзе ісці фінансаванне. Мікрараён Дружба таксама будзе пашырацца, для гэтага праводзіцца комплекс неабходных мерапрыемстваў, аналіз мясцовасці, распрацоўка інфраструктуры».

Для кіраўніка раёна важным пытаннем з’яўляецца добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Капаткевічы.

Старшыня райвыканкама выступіў перад губернатарам вобласці з ініцыятывай абнаўлення населенага пункта і Іван Крупко падтрымаў гэтую ідэю, у выніку на рэканструкцыю Капаткевіч выдзелена каля 17 млн беларускіх рублёў.

«Большасць вуліц будуць адрамантаваны, таксама будзе праведзены рамонт сельскага Савета, рамонт стадыёна, сваімі раённымі сіламі добраўпарадкуем парк, памяняем на цэнтральных вуліцах заборную агароджу, зробім тратуарныя дарожкі. Укладваюцца фінансавыя сродкі ў аптымізацыю цеплазабеспячэння», — сказаў Аляксандр Васільевіч.

У канцы размовы кіраўнік раёна адзначыў, як важна кожнаму жыхару горада і раёна працаваць над добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, выхадзіць на суботнікі і санітарныя дні, бо праца кожнага з нас паўплывае затым на ўсе астатнія бакі нашага жыцця.

Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Старшыня райвыканкама сустрэўся з калектывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о