Выключыць безгаспадарлівасць

0
450

Напрыканцы мінулага тыдня прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Удзельнікі мерапрыемства – пракурор Петрыкаўскага раёна, прадстаўнікі РАУС і следчага камітэта, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, ветэрынарная служба раёна.

Выключыць безгаспадарлівасцьПачалося сустрэча з выступлення старшыні райвыканкама пра наведванне нарады аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, якую правёў не так даўно Прэзідэнт краіны ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Васільевіч падрабязна спыніўся на тых мэтах і задачах, якія абазначыў Прэзідэнт і што запатрабаваў ад галіны кіраўнік дзяржавы. Адна з тэм, узнятая на нарадзе ў Мінску – міжвольнае выбыццё буйнай рагатай жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах. Менавіта гэтае пытанне было вынесена на парадак дня райвыканкама.

Кіраўнік раёна адзначыў: пытанне падзяжу жывёлы не аднойчы разглядалася на раённых нарадах рознага ўзроўню. Уносіліся прапановы і прымаліся меры ўздзеяння. Але сітуацыя ў некаторых сельгасарганізацыях не змянілася, падзёж перасягнуў дапушчальную рысу і набыў пастаянны характар. Аляксандр Васільевіч патрабаваў ад спецыялістаў усіх узроўняў аналізу іх работы, выканання службовых абавязкаў, каб разам убачыць прычыны безгаспадарлівасці.

Першым да трыбуны падняўся начальнік раённай ветэрынарнай станцыі, які праінфармаваў пра дзейнасць установы: спецыялісты здзяйсняюць частыя выезды на месцы, кантралююць працэсы на фермах, комплексах, вядуць расследаванні падзяжу, прафілактычную работу. Але праблема, калі і паляпшаецца, то недастаткова. Па меркаванню старшыні райвыканкама ў раёне не выпрацавана сістэма працы па дадзеным напрамку, няма неабходнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі, а бывае – і жадання. У выніку дыялогу паўсталі пытанні захавання рацыёну цялят, вакцынацыі і асемянення жывёлы, умоў для ўтрымання, будаўніцтва навесаў і адкормачных пляцовак, рамонт сіласных ям.
– На сённяшні дзень усё неабходнае для вырошчвання пагалоўя ў раёне ёсць: корм, дабаўкі, лекі, падсціл – выказаў думку Аляксандр Васільевіч, – недастаткова наладжаны кантроль і выканаўчая дысцыпліна.
Востра стаіць пытанне запаў-нення вакансій ветэрынараў. Пытанне паўстала да начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама аб наяўнасці ва ўстановах адукацыі профільных, аграрных класаў, запатрабаванасці мэтавай падрыхтоўкі, да кіраўнікоў аграрнага комплексу: колькі яны наведалі сярэдніх, сярэднеспецыяльных, вышэйшых устаноў адукацыі па прыцягненню будучых спецыялістаў?
Мелі магчымасць выступіць і кіраўнікі гаспадарак. Адказ трымалі тыя, хто знаходзіцца ў ліку аўтсайдараў, можна было пачуць і пра станоўчы вопыт у пытанні развядзення пагалоўя.
Па меркаванню прысутных, наспела неабходнасць перагле-дзець лакальныя дакументы па ўрэгуляванню матэрыяльнага стымулявання, узмацніць адказнасць за неналежнае выкананне службовых абавязкаў як работнікаў, так і кіраўнікоў.
Не засталася без увагі тэма кампенсацыі і адказнасці за неналежнае захаванне пагалоўя. Пракурор раёна падкрэсліў – тэма на кантролі ведамства.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о