Аднаўляючы і прымнажаючы прыроднае багацце

0
108

Рэспубліканскі суботнік, які прайшоў у краіне 20 красавіка, быў азнаменаваны шэрагам стваральных падзей. Калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна шчыравалі ў розных кутках Петрыкаўшчыны.

Аднаўляючы і прымнажаючы прыроднае багаццеТак, у сельскіх Саветах асаблівая ўвага надавалася навядзенню парадку ў малых населеных пунктах. Землякі шчыравалі на добраўпарадкаванні могілак і помнікаў, высаджвалі кветнікі, прыбіралі сады ад мінулагодняй расліннасці, бялілі дрэвы і высаджвалі новыя алеі садовых дрэў, прыводзілі да ладу гаспадарчыя пабудовы.
Акрамя гэтага, шмат землякоў далучылася да акцыі “Аднавім лясы разам”. На дзялянцы, непадалёк ад вёскі Адасі, поруч шчыравалі працаўнікі лясной галіны, раённага выканаўчага камітэта і фінансавага аддзела выканкама. Даць жыццё дрэўцам прыбылі і прадстаўнікі адміністрацыі раёна. На дзялянках працавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланай Сянько (на фота) і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер разам з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрай Янчанкавай.

На шляху да адведзенага пад лесакультуры ўчастку старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан адзначыў: “Сёння, у дзень рэспубліканскага суботніка, кожны робіць вялікую справу. Усе мы шчыруем на розных работах дзеля агульнага плёну: добраўпарадкавання роднага краю. У такія дні мы не толькі паказваем сябе гаспадарамі, але і адчуваем адзінства, бо аб’яднаныя шчырай працай і высокай мэтай. Дзякую кожнаму жыхару Петрыкаўшчыны, хто наводзіць сёння парадак на роднай зямлі. Разам мы робім чарговы пасільны ўклад у росквіт нашай краіны.
Усім нам вельмі прыемна прымаць удзел у рэспубліканскай акцыі па аднаўленні лясоў. Гэта высакародная справа па ўзбагачэнні нашага спрадвечнага прыроднага скарбу. Мы працягваем захоўваць навакольнае асяроддзе для наступных пакаленняў, якія, праз пэўны час, стануць гаспадарамі на гэтай зямлі, і, спадзяюся, атрымаюць у спадчыну ўсю разнастайнасць навакольнага асяроддзя”.

Падзялілася сваім меркаваннем і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Жыткавіцкай выбарчай акрузе № 39 Святлана Сянько: “Сёння ўсе дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку ў сваіх акругах. Мне вельмі прыемна ў гэты дзень працаваць поруч з землякамі і рабіць свой унёсак у добраўпарадкаванне роднага краю.

Сёння мы даем жыццё дрэўцам і гэта вельмі сімвалічна, бо Петрыкаўшчына заўсёды славілася сваімі лясамі. Пройдзе некалькі гадоў, саджанцы прыжывуцца, узбуйнеюць, пачнецца іх росквіт і мы будзем мець магчымасць прывезці на гэтае месца сваіх дзяцей, пляменнікаў, унукаў, каб паказаць ім годны прыклад стаўлення да роднай зямлі і прыроды”.

Усяго ў той дзень на дзялянку было дастаўлена каля 18-ці тысяч саджанцаў хвоі і 4-ох тысяч саджанцаў бярозы. Спадзяёмся, што кожная расліна знойдзе свае месца пад сонцам, атрымае дастаткова вільгаці і ўвалі з боку лесаахоўнай службы, бо лес – наша багацце і сапраўдны скарб, які беражліва перадаецца ў спадчыну ад продкаў да нашчадкаў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о