На тыдні адбыўся семінар-нарада з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый па ідэалагічнай рабоце і асобамі адказнымі за стан ідэалагічнай работы на месцах.

“Весці за сабой калектыў”На павестцы дня – пытанні стану ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і мерах па яе ўдасканальванню. У час ад-крыцця мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько адзначыла, што правільна і якасна арганізаваная работа ў калектывах – важнейшы фактар выніковай дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый. Менавіта адказныя за ідэалагічную складаючую, павінны весці  за сабою людзей, быць прыкладам ва ўсіх справах. У пачатку работы семінара прадстаўнік улады задала тон: прааналізаваць, убачыць недахопы, узяць за аснову.

Пра сістэму работы, якая павінна быць накіравана на падтрыманне стабільнай сітуацыі ў калектывах, даваць магчымасць людзям удзельнічаць у жыцці арганізацый, сумеснага  адпачынку і сацыяльных гарантый распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы Вольга Усціновіч-Насека. Спецыяліст адзначыла, што для дасягнення гэтай мэты асаблівая ўвага адведзена рабоце інфармацыйна-прапагандысцкім групам, у ходзе якіх падымаюцца пытанні, якія хвалююць насельніцтва. Вельмі важна, каб у складзе былі прадстаўнікі прафсаюзаў і розных грамадскіх арганізацый. Па меркаванню Вольгі Ула-дзіміраўны грамадскія аб’яднанні, так як і камісіі па працоўных спрэчках, жыллёвых пытаннях, садзейнічанню сям’і і школе, аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню, валодаюць вялікім патэнцыялам для згуртаванасці калектыву і падтрымцы добрага мікраклімату.

Надавалася ўвага і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая накіравана на фарміраванне сацыяльна-палітычнай, грамадскай, ідэалагічнай культуры моладзі. Па меркаванні намесніка райвыканкама, у дадзеным пытанні галоўнае, каб чалавек, які арганізоў-вае работу з людзьмі, узаемадзейнічаў з усімі фарміраваннямі, бачыў настрой калег, своечасова рэагаваў на крытычныя выступленні і прымаў меры для вырашэння праблемных і спрэчных момантаў. Святлана Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу, што на сустрэчы з калектывам, патрэбна запрашаць спецыялістаў для правядзення тлумачальнай работы, таксама неабходна актывізаваць работу грамадскіх арганізацый.

У час семінара галоўны спецыяліст ад-дзела ідэалагічнай работы Дзмітрый Корж падзяліўся з прысутнымі спецыфікай работы ў інтэрнэт-прасторы, надаўшы важнасць і актуальнасць сацыяльным медыя, якія патрэбна разглядаць у якасці самастойнага структурнага сегмента інфармацыйнага поля. Была прааналізавана работа сайтаў арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны, дадзены парады для прыцягнення інтэрнэт-аўдыторыі.

Прафсаюзы – першыя памочнікі ў рэгуляванні канфліктаў. Пра гэта гаварыла старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Галіна Шчэрбак. Па словах Галіны Валянцінаўны, канфліктную сітуацыю ў калектыве важна не дапусціць, а калі гэта здарылася, патрэбна граматна і правільна вырашыць праблему.

Мерапрыемства дазволіла разглядзець работу ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах усебакова. На падвядзенні вынікаў семінара Святлана Уладзіміраўна рэзюмавала: ідэалагічная работа ў калектывах павінна быць удасканалена, адпрацавана і праводзіцца на належным узроўні.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о