Дзяржаўнае прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас” паведамляе, што з 22 жніўня бягучага года плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі сумесных домаўладанняў, па якіх рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама ўпаўнаважанай асобай прызначана Дзяржаўнае прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгаз”, кожны месяц будзе ўносіцца плата за паслугі сумеснага домаўладання.
Просім уласнікаў жылых памяшканняў, размешчаных у шматкватэрных жылых дамах, з’явіцца ў Разлiкова-даведачны цэнтр, размешчаны па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Карла Маркса, 48, для заключэння дагавора аб упраўленні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.

Адсутнасць дагавора або адмова спажыўца заключыць дагавор не вызваляе яго ад платы за паслугу па ўпраўленню агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.
Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Петрыкаўскі
райжылкамгас”.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о