«Не прадаецца хата бацькоў» — словы з песні гурта «Дрозды», але, і ў разбураным стане не павінен заставацца.

Пра тое, што старыя дамы ў вёсках маюць патрэбу ў рамонце, а некаторыя ў зносе, мы пісалі ўжо даўно. Паўтарацца, што дамы нясуць пагрозу бяспецы ў пажаранебяспечны перыяд, таксама не будзем.

Цяпер мы звяртаемся да ўраджэнцаў нашага горада і вёсак, якія даўно ўжо жывуць у іншых населеных пунктах, магчыма нават за мяжой, каб яны ўзгадалі, дзе яны нарадзіліся, выраслі і даведаліся, у якім стане зараз знаходзіцца дом.

Для гэтага дастаткова звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт. Калі дом вам, спадчыннікам, не патрэбен, аформіце адпаведныя дакументы. Будынак знясуць, тым самым пазбавіўшы жыхароў вуліцы ад небяспечнага аб’екта. Хапае жадаючых і купіць участак — прадайце таму, хто навядзе парадак на тэрыторыі домаўладання.

А калі ўсёткі вам патрэбен, адрамантуйце і пафарбуйце плот, пакосіце траву, прыбярыце яншую непатрэбную расліннасць.

Прыбярыце дом, сваякі!

Н. ПЕТРУШЭНКА

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о