Рэалізацыя Дэкрэта № 18

0
356

На гэтым тыдні Петрыкаўшчыну наведала абласная міжведамасная камісія на чале з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўгеніем Міткевічам.

Рэалізацыя Дэкрэта № 18Мэта наведвання – ажыццяўленне маніторынгу сітуацыі ў Петрыкаўскім раёне па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18, аказанне метадычнай дапамогі спецыялістам раёна. У складзе камісіі прадстаўнікі абласных службаў упраўленняў адукацыі, аховы здароўя, унутраных спраў камітэта па працы і сацыяльнай абароне, галоўнага ўпраўлення юстыцыі. У пачатку работы члены камісіі сустрэліся з кіраўнікамі, спецыялістамі структурных падраздзяленняў, прадстаўнікамі органаў прафілактыкі, арганізацый і прадпрыемстваў для разгляду пытанняў па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях. Намеснікам старшыні абласнога КСН была адзначана трывожная статыстыка па Петрыкаўскім раёне па прызнанні дзяцей, маючых патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За 2022 і бягучы перыяд 2023 года адабрана 23 дзіцяці з 10 сем’яў. Пры разглядзе адміністрацыйных спраў назіраецца асноўная прычына разладу – злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі.

Задача ўсіх зацікаўленых службаў прыкласці максімум намаганняў, каб вярнуць дзецям шчаслівае жыццё ў сем’ях. На сённяшні дзень на Петрыкаўшчыне з законнымі прадстаўнкамі з 25 сем’яў, у якіх выхоўваюцца 62 непаўналетнія, вядзецца работа па вываду іх з сацыяльна небяспечнага становішча. Для гэтага, адзначыў Яўгеній Генадзьевіч, неабходна падтрымліваць нядбайных бацькоў у працаўладкаванні, лячэнні залежнасцей, вырашэнні жыллёвых пытанняў, аказання адраснай дапамогі – словам, усімі магчымымі спосабамі матываваць дарослых на правільны лад жыцця.

Старшынёй Петрыкаўскага КСН Святланай Сянько было адзначана, што для выяўлення неблаганадзейнасці на ранніх стадыях, рашэннем райвыканкама, структурамі прафілактыкі праведзены аналіз умоў пражывання непаўналетніх. У выніку створана база сем’яў групы рызыкі, якія яшчэ не набылі статус сацыяльна небяспечнага становішча, але ўжо патрабуюць кантролю і прафілактыкі. Такіх у раёне 99, у якіх выхоўваюцца 275 непаўналетніх.

Абласныя спецыялісты абралі за метад праверкі не толькі вывучэнне дакументацыі, а і жывыя зносіны з бацькамі падліковых катэгорый, дзецьмі, педагогамі. Для вывучэння ўмоў пражывання і навучання дзяцей наведана дзесяць сем’яў і тры ўстановы адукацыі. Таксама спецыялістамі вывучалася праца з малымі да трох гадоў, дзейнасць нарколага раённай бальніцы, заработная плата абавязаных і іх прагулы па месцы працы. Пры правядзенні маніторынгу было адзначана, што рэзультатыўнасць работы з абавязанымі асобамі ў рамках Дэкрэта № 18 ускладзена, у тым ліку і на кіраўнікоў арганізацый, якія з’яўляюцца наймальнікамі абавязаных асоб.

Асаблівая ўвага правяраючых структур была накіравана на маніторынг расходу грашовых выплат на ўтрыманне дзяцей. Не сакрэт, што некаторыя законныя прадстаўнікі не жадаюць працаўладкоўвацца, а жывуць за сродкі, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне непаўналетніх. Напрыклад, на Петрыкаўшчыне з дзесяці сем’яў, бацькі якіх былі пазбаўлены законных правоў – у пяці бацькі нідзе не працавалі, а жылі за кошт дзіцячай дапамогі. Гэта пытанне вельмі актуальнае ў грамадстве апошнім часам і да яго вывучэння падключаны адпаведныя органы.

Жорсткае патрабаванне прагучала па дадзенным пытанні і ад Прэзідэнта краіны ў час Паслання Народу і Парламенту. Беларускі лідар даручыў забяспечыць інтарэсы дзяцей, якія жывуць у праблемных умовах. Размова ішла пра бацькоў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ужываюць спіртныя напоі. Прэзідэнт патрабаваў на месцах разабрацца з такімі сітуацыямі, дзе інтарэсы дзяцей ушчэмлены. Грошы і дзяржаўная падтрымка павінны быць накіраваны менавіта на дзяцей, а не на бацькоў, сказаў кіраўнік дзяржавы. Дзяржава мае права патрабаваць адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і сумеснымі намаганнямі выніку дабіцца можна.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о