Вадзіцель Мікалай Палуян 36 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы

0
303

У асноўным меню ў гэты дзень – апетытны боршч са свежаспечаным хлебам з уласнай сталовай, рыс з катлетай, салат са свежых агуркоў і памідораў, астуджаны чай з булачкай на дэсерт. І ўсё гэта на ўлонні прыроды. Рамантыка! “Заўсёды прыемна чуць падзяку за якасную працу ад хлебаробаў”, – адзначаюць повары.

У гэтыя дні працуюць нашы героі ад світання да захаду сонца, робячы толькі невялікія перапынкі на абед і вячэру. Толькі ў гэты кароткі прамежак ёсць магчымасць узяць інтэрв’ю ў механізатараў. Вадзіцель Мікалай Палуян 36 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы. Родам з вёскі Ванюжычы, а сярэднюю школу заканчваў у Навасёлках. Пасля войска прыйшоў працаваць у КСУП “Капаткевічы”. Так і застаўся ў роднай гаспадарцы. Мужчына адзначае: “Нашы повары гатуюць смачна! Усе стравы – менавіта тое, што трэба на полі”.

Вадзіцель Мікалай Палуян 36 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о