Адпачынак у вады павінен быць бяспечным

0
394

Адпачынак у вады павінен быць бяспечным

З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў пры купанні спецыялісты МНС, работнікі таварыства выратавання на водах, юныя выратавальнікі-пажарныя і актывісты беларускага рэспубліканскага саюза моладзі разам з рэдакцыяй раённай газеты “Петрыкаўскія навіны” правялі чарговы рэйд па вадаёмах Петрыкаўшчыны.

Адпачынак у вадаёмаў гэтым летам карыстаецца вялікай папулярнасцю, бо ў такую спякоту знаходзіцца дома не так ужо і камфортна. А вось выратавацца ад спякоты жыхары раёна прыходзяць на раку Прыпяць.

– На жаль, па ўсёй Рэспубліцы, рэгіструюцца выпадкі гібелі дарослых і дзяцей на водах. Толькі з 1 чэрвеня на вадаёмах загінула 6 дзяцей, а па рэспубліцы з пачатку года патанулі 189 чалавек. Мы праводзім штодзённую працу не толькі з берага, але і з вады, на пляжах, дзе дазволена плаваць і там, дзе людзі, без нагляду спецыялістаў хочуць пакупацца, – расказала інспектар прапаганды Алена Герасіменка.

Спачатку працаўнікі ведамстваў адправіліся на гарадскія пляжы, менавіта там адпачывае вялікая колькасць бацькоў разам з дзецьмі. Выратавальнікі правялі гутарку з кожным.

– Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду ні на хвіліну, – патлумачыла інспектар. – Таксама памятайце, што забаронена заплываць за буйкі, скакаць з абрываў і лодак.

Далей рэйдавая група адправілася патруляваць водную роўнядзь. Тут спецыялісты спыняліся ў месцах, дзе плаваць забаронена.
– Добры дзень! Тут нельга купацца, – пачаў начальнік ТВВад.
– Добры дзень, прабачце, я толькі на хвілінку зайшоў у ваду, – адказаў мужчына.
– Вы можаце плаваць толькі на спецыяльна абсталяваных пляжах, у горадзе іх два. Там вы знаходзіцеся пад пастаянным наглядам выратавальнікаў, – растлумачыў Алег Паўлючак.

Каб адпачынак прайшоў бяспечна, выбірайце для купання толькі спецыяльна абсталяваныя пляжы, на якіх дзяжураць выратавальнікі, ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду і не заходзіце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Наталля Петрушэнка,
па матэрыялах РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о