Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях

0
1336

У раённым Доме культуры прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.

Яшчэ перад пачаткам пленарнага пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства і ганаровыя госці змаглі азнаёміцца з дасягненнямі сістэмы адукацыі Петрыкаўшчыны на выставах і майстар-класах, наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі. У танцавальным рытме прайшла прэзентацыя мадэлей школьнай формы.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўнікі, педагогі, старшыні прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі раёна. На канферэнцыі ўшаноўвалі лепшых работнікаў галіны, маладых спецыялістаў, якія прыбылі сёлета на Петрыкаўшчыну на свае першыя працоўныя месцы.

У прывітальным слове старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан падзякаваў настаўнікам за плённую працу, асобна адзначыў педагогаў, якія папоўнілі скарбонку алімпіядных дасягненняў раёна.

“У новым навучальным го-дзе аддзелу адукацыі сумесна з педагагічнай службай, кіраўнікамі школ неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсную сістэму мер па паляпшэнні якасці адукацыі ва ўсіх установах, асабліва ў тых, дзе няма медалістаў. У нашым раёне ёсць педагогі, якія дзякуючы высокаму прафесіяналізму і таленту, дасягнулі дастойных вынікаў: Галіна Туравец, настаўнік гімназіі, якая падрыхтавала двух пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, Маргарыта Жарабцова, педагог сярэдняй школы № 1, якая падрыхтавала пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды”, – сказаў кіраўнік раёна.
Сур’ёзную размову з педагогамі правяла начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец, закрануўшы ўсе ўразлівыя месцы адукацыйнага працэсу.

Людміла Мікалаеўна падрабязна спынілася на важнасці дашкольнай адукацыі: “Патрабуе большай увагі стварэнне аптымальных умоў для захавання здароўя дзяцей”, на мэтах агульнай сярэдняй адукацыі: “Яна павінна быць накіравана на высокую якасць навучання”, на выніках алімпіяднага руху: “Назіраецца станоўчая дынаміка: на аднаго пераможцу больш у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, але разам з тым, у параўнанні з папярэднім навучальным годам, на 1 аднаго менш у абласной алімпіядзе”.

Начальнік аддзела адукацыі звярнула ўвагу, што вынік цэнтралізаванага экзамена, які вучні ўпершыню здавалі сёлета, павінен быць прааналізаваны па кожным настаўніку і па кожным дзіцяці. “Ужо зараз дырэктар школы павінен дакладна зразумець, што сур’ёзная ўзмоцненая падрыхтоўка пачнецца з першага навучальнага дня”. Таксама былі ўзняты пытанні профільнага навучання, прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў 10-11 класаў, кадравага патэнцыялу раёна, ідэалагічнай і выхаваўчай работы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання, летняй працоўнай занятасці, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, школьнай формы, сямейнага дабрабыту.
Прыемным момантам кан-ферэнцыі стала ўзнагароджанне лепшых устаноў адукацыі, калектываў, настаўнікаў.

Па выніках 2022/2023 навучальнага года ў конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі былі ўручаны Пераходныя Кубкі: за забеспячэнне якасці адукацыі – гімназіі, сярод сельскіх устаноў адукацыі – Курыціцкай сярэдняй школе, за інфармацыйна-метадычнае суправаджэнне і стварэнне бяспечных умоў жыцця – першай гарадской школе. За забеспячэнне якасці адукацыі навучэнцаў сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці, – Дашкольнаму цэнтру развіцця дзіцяці.

За забеспячэнне якасці адукацыі навучэнцаў сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці – Капаткевіцкаму дзіцячаму саду. За забеспячэнне якасці адукацыі сярод устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі.

На педагагічнай нарадзе ўручылі заслужаныя ўзнагароды педагогам. Канферэнцыя скончылася святочным канцэртам, які арганізавалі школьнікі нашага раёна.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях

Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях Поспехі адукацыі – у лічбах і дасягненнях

Н. ПЕТРУШЕНКО.

Фото автора.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о