На гэты раз са словамі падзякі і каштоўнымі падарункамі да лепшых работнікаў галіны жывёлагадоўлі КСУП “Запаветы Ільіча” завітаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Васіль Хвацік.
Як адзначыў у час ушанавання лепшых пацаўнікоў сельгаспрадпрыемства рэспубліканскі прафсаюзны лідар, акцыя “Наш жывёлавод” у першую чаргу прысвечана людзям, якія штодня напружана і самааддана працуюць на карысць сваіх арганізацый, раёна і краіны ў цэлым і забяспечваюць дабрабыт і харчовую бяспеку кожнага з нас.

Ушанаваны лепшыя  жывёлаводы раёнаЗа шматгадовую добрасумленную працу і адказныя адносіны да службовых абавязкаў каштоўнымі падарункамі ад Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса былі ўшанаваны аператары машыннага даення малочна-таварнага камплекса “Бабунічы”: Тамара Скрыпкіна, Людміла Мелехавец, Марына Герт, Галіна Паўтаран, а таксама жывёлаводы: Марта Тарасенка, Надзея Такун, Таццяна Крук, Алена Рудаўская.

Да цырымоніі ўзнагароджання лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства далучыўся і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама Мікалай Місюра. За высокія паказчыкі ў рабоце першы намеснік старшыні райвыканкама каштоўным падарункам узнагародзіў загадчыка малочна-таварнага комплекса “Бабунічы” Таццяну Ляшук.
– Дасягненне высокіх паказчыкаў, бясспрэчна, залежыць менавіта ад чалавечага фактару, ад кожнай з вас, хто гарыць сваёй працай і ўкладвае ў дасягненне тых вынікаў, якія вы сёння дэманструеце, увесь свой час, уменне і вопыт, – адзначыў у прывітальным слове да лепшых жывёлаводаў Мікалай Місюра.

Завяршылася ўрачыстасць канцэртнай праграмай ад калектыва мастацкай самадзейнасці Бабуніцкага цэнтра культуры і вольнага часу.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о