Працаўнікі палескіх ніў у асобах

На нарыхтоўцы сенажу ў ААТ “Пціч-Агра” заняты механізатар Уладзімір Герасіменка. Родам мужчына з вёскі Рог, бацькі яго працавалі ў гаспадарцы і сам хлопец, атрымаўшы правы кіравання транспартам і адслужыўшы а арміі, уладкаваўся ў 1989 годзе на сельгаспрадпрыемства.
– Так і працую тут ужо 33 гады. Пачынаў вадзіцелем грузавіка, потым перасеў на КСК, затым на КГшку, а зараз чацвёрты сезон шчырую на палетках на КВК-800.
Камбайн з падборшчыкам сенажнай масы Уладзіміра Уладзіміравіча збірае на дзень каля 170 тон траў другога пакосу, а гэта ад 10 гектараў плошчы.
Дзякуем Уладзіміру Герасіменку і ўсім аграрыям Петрыкаўшчыны за шчырую працу. Няхай надвор’е спрыяе, а сабраны селётні ўраджай радуе вока і прыносіць годны заробак.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о