Мінулы тыдзень на Петрыкаўшчыне быў адзначаны правядзеннем шэрагу мерапрыемтваў, прымеркаваных да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі.

Прысутныя былі адзіны ў меркаванні – гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка будуць і далей арыенцірам у развіцці расійска-беларускіх адносінСустрэчы ў працоўных калектывах, сацапытанні, святочныя канцэртныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, акцыі, праведзеныя грамадскімі арганізацыямі, – гэта не поўны пералік арганізаванай дзейнасці. Дадзенай тэме была прысвечана і дыялогавая пляцоўка “Расія, Беларусь: мы адзіны народ”, якая прайшла напярэдадні дня святкавання ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гістарычная падзея знамянальная для нашай краіны, а тэма Саюзнай дзяржавы як ніколі актуальная для сучаснага грамадства, пагэтаму дыялог паміж экспертамі і прысутнымі атрымаўся змястоўны. Каардынатар пляцоўкі – дырэктар сеткі Петрыкаўскіх публічных бібліятэк Таццяна Галіцкая спланавала работу такім чынам, што ў час дыялогу экспертамі былі акрэслены ўсе хвалюючыя пытанні расійска-беларускіх адносін: ад стварэння Саюзнай дзяржавы да сучаснай інтэграцыі паміж краінамі-суседкамі. Глыбокім, абгрунтаваным, праілюстраваным цікавымі гістарычнымі фактамі было выступленне настаўніка першай гарадской школы Жанны Парфіевіч. Педагог, як знаўца гісторыі дзвюх краін, аргументавала гістарычныя, палітычныя і духоўныя высновы будаўніцтва нашага агульнага саюзнага дома. У сваю чаргу дырэктар Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Трухановіч расказала, які ўклад уносяць музейныя работнікі ў вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культур дзвюх народаў, а адказны сакратар раённай газеты Святлана Собалева, засяродзіла ўвагу на тым, што тэма Саюзнай дзяржавы – адна з прыярытэтных тэм мясцовага выдання. Не засталіся ў баку ад дыялога і прадстаўнікі падрастаючага пакалення. Маргарыта Герасіменка, актывістка грамадскага аб’яднання “БРСМ”, адзначыла, што моладзь падтрымлівае інтэграцыю з Расіяй, бо гэта адкрыццё новых магчымасцей.
Эксперты разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў горада былі адзіны ў меркаванні, што Дзень яднання – гэта яскравы прыклад братэрства краін, пацвярджэнне іх сяброўства, а гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка заўсёды былі, ёсць і будуць арыенцірам у развіцці расійска-беларускіх адносін.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о