У Гомелі прайшоў урачысты сход, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам.

Беларусь і Расія – сябрыХол абласнога грамадска-культурнага цэнтра ў гэты вечар уяўляў адну вялікую выставу і фотазону. Фотаздымкі чаруючых краявідаў, творы літаратуры, прадметы побыту далёкіх продкаў – усё гэта стала сведчаннем агульнай славянскай культуры і глыбокіх каранёў, якія сёння мацуюць і сілкуюць адзінства нашых народаў.
На ўрачыстым сходзе прагучалі гімны дзвюх саюзных дзяржаў. Кіраўнікі рэгіёнаў звярнуліся да ўдзельнікаў святочнага форуму з заклікам шанаваць і берагчы тое, што дапамагае аб’ядноўваць народы.

– У сучаснай гісторыі Беларусі і Расіі 2 красавіка – знакавая дата. Брацкія народы нашых краін звязваюць агульнасць шматвяковай гісторыі, духоўныя каштоўнасці, а таксама цеснае супрацоўніцтва ў розных галінах, – адзначыў у прывітальным слове губернатар вобласці Іван Крупко. – Ва ўмовах вялікага санкцыйнага ціску нам асабліва важна знайсці сферы, якія трэба сумесна развіваць у першую чаргу. Мы ўжо тыдзень таму заклалі першую цэглу на месцы дома, які будуць узводзіць у Бранску гомельскія будаўнікі. Гэты аб’ект стане толькі першым у шэрагу многіх. Плануем таксама пабудаваць корпус бальніцы, другія сацыяльныя аб’екты.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз выказаў вялікую падзяку Івану Крупко за цёплы прыём, магчымасць наведаць лепшыя прадпрыемствы і памятныя мясціны Гомельскага рэгіёну.

– Мы ганарымся сваяцтвам і сяброўствам з вялікім беларускім народам, – падкрэсліў Аляксандр Багамаз. – Нашы ўзаемныя візіты, сустрэчы дзелавых колаў, школьнікаў, студэнтаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый будуць са-дзейнічаць усебаковаму развіццю добрасуседскіх адносін. Ужо сёння нашыя адносіны развіваюцца і мацнеюць па ўсіх напрамках. У нас толькі з ВНУ ў Беларусі заключана больш за 30 пагадненняў. 1400 беларускіх студэнтаў навучаюцца ў Бранску. Будзем працягваць развіццё спорту. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – гэта наша агульнае свята. Мы заўсёды былі блізкія і дружныя. А сёння, у гэты няпросты час, як і нашы прэзідэнты, стаім спіна да спіны.

Завяршыўся вечар вялікім святочным канцэртам, дэвізам якога сталі словы “Беларусь і Расія – сябры”.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о