Усебеларускі народны сход – эфектыўны механізм народаўладдзя

0
300

Праз тыдзень адбудзецца першае пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу, на якім будуць вызначаны асноўныя вектары развіцця нашай краіны на бліжэйшы час. Пра палітычную падзею мы пагутарылі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Жыткавіцкай выбарчай акрузе № 39 Святланай СЯНЬКО.

Усебеларускі народны сход – эфектыўны  механізм народаўладдзя– Святлана Уладзіміраўна, сёмы Усебеларускі народны сход ужо сфарміраваны. Хто будзе прадстаўляць рэгіёны краіны на палітычным форуме?

– Дэлегатамі абноўленага заканадаўчага органа стануць адна тысяча дзвесце грамадзян Беларусі. У іх лік увайшлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовых Саветаў дэпутатаў, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, грамадзянскай супольнасці.
Пры фарміраванні састава, увага надавалася максімальнаму ахопу прадстаўнікоў сацыяльных і ўзроставых груп. Усё гэта дазволіць розным пластам насельніцтва прымаць рашэнні, накіраваныя на стабільнае развіццё нашай дзяржавы, захоўваючы мір і спакой.
Вылучэнні кандыдатаў прайшлі адкрыта і сумленна, з захаваннем усіх неабходных рэкамендацый Цэнтральнай выбарчай камісіі. Хацелася б адзначыць цікавасць і актыўнасць, што дэманструюць жыхары нашай краіны пры фармаванні і падрыхтоўцы да агульнанацыянальнага форуму. Гэта пацвярджае, што Усебеларускі народны сход – сур’ёзны і неабходны этап у жыцці грамадства.

– Лічыцца, што УНС – гэта прыклад адной з самых яркіх формаў дэмакратыі.

– Гэта не толькі меркаванне асобна ўзятых людзей. Дадзенае сцвярджэнне запісана ў 89 артыкуле Канстытуцыі, які гаворыць пра Усебеларускі народны сход, як пра вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя. Асаблівы статус УНС набыў у 2022 го-дзе. На рэспубліканскім рэферэндуме, калі жыхары краіны прагаласавалі за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, адным з новаўвядзенняў стала глава пра УНС, у якой былі рэгламентаваны яе паўнамоцтвы.
Беларусы заўсёды імкнуліся да ўсенароднага абмеркавання ключавых пытанняў жыцця краіны. Патрэба ў такім органе народаўладдзя наспела знутры і прадыктавана жыццём. Электаральная кампанія, якая прайшла ў лютым бягучага года, сваёй высокай яўкай паказала не толькі зацікаўленасць жыхароў ва ўдзеле ў жыцці краіны, але і аб палітычнай сфарміраванасці беларусаў. Я ўпэўнена, што па-дзея, якая хутка адбудзецца, стане важнай і першачарговай у беларускім грамадстве.

– Што нам чакаць ад УНС?
– У першую чаргу – вызначэнне бліжэйшага шляху развіцця, у тым ліку і рэгіянальнага. Кожны Усебеларускі народны сход становіцца асноватворнай па-дзеяй у жыцці беларусаў. Усе мы ўважліва слухаем выступленне Кіраўніка дзяржавы, дзе, як правіла, агучваюцца ключавыя вектары развіцця краіны. Дзякуючы ініцыятывам Прэзідэнта, прынятым рашэнням, беларускае грамадства без усялякіх канфліктаў, мірна і ўпэўнена крочыць наперад.
Гаворачы пра ролю Усебе-ларускіх народных сходаў, можна адзначыць, што кожны беларус можа адчуць плён іх працы на сабе – гэта заўважныя паляпшэнні ва ўсіх сферах жыццядзейнасці за перыяд суверэннай Беларусі. І, безумоўна, галоўны паказчык правільнасці нашых арыенціраў – мірнае і стабільнае жыццё беларусаў.

Гутарыла
Святлана СОБАЛЕВА,
фота Галіны КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о