Мірная, стваральная праца заўсёды была, ёсць і будзе галоўным складальнікам жыцця беларусаў. Ушанаванне перадавікоў – гэта свята людзей, якія забяспечваюць наш дабрабыт. Нам ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад. Важныя задачы стаяць перад намі і на бягучы год, але ёсць упэўненнасць, што мы з імі справімся, выкарыстоўваючы вопыт і ўменне працаваць аддана ў імя працвітання нашай краіны. Упэўнены, што разам мы пераадолеем усе цяжкасці, даказваючы правільнасць выбранага курсу.

Добрага ўсім здароўя і мірнага неба. Натхнённай сумеснай працы і калектыўнай згуртаваннасці. Ідзіце наперад выбранным шляхам да перамог і годных вяршынь.

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о