У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд

0
713

На “Зорным алімпе” сабраліся лепшыя

У зале райвыканкама адбылася цырымонія ўшаноўвання школьнікаў, якія сталі пераможцамі абласной і рэспубліканскай алімпіяд.

Са значнымі дасягненнямі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх педагогаў і бацькоў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан.

Выказваючы словы падзякі ўсім прысутным кіраўнік раёна адзначыў уклад устаноў адукацыі ў агульную скарбонку навучальных дасягненняў Петрыкаўшчыны:

“Толькі дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню мы змаглі дабіцца сур’ёзных вынікаў. Віншую ўсіх удзельнікаў. Мы дзякуем вам за смеласць, адвагу, за волю да перамогі, за веру ў поспех. Быць адораным – няпростая ноша. Вы сталі нашай агульнай радасцю і гонарам. Прыемна, што колькасць рабят, якія ўзялі алімпіядную вышыню, з кожным годам расце.

Прыемна, што ёсць вучні, якія атрымалі адразу некалькі ўзнагарод, – гэта вучні гімназіі Ганна Ганчар і Кірыл Адамоўскі. Выказваю словы шчырай удзячнасці і падзякі педагогам, рабятам, іх бацькам за праяўленыя цярпенне і стараннасць”.

Аляксандр Васільевіч ад раённага выканаўчага камітэта ўручыў героям свята грашовыя прэміі, лісты падзякі і кветкі.

16 дзяўчынак і хлопчыкаў з ліку вучняў гімназіі, першай гарадской школы, Курыціцкай, Бабуніцкай сярэдніх школ, а таксама Брынёўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ўдастоены былі ў гэты дзень узнагарод.

На сённяшні дзень у раёне флагманам ў алімпіядным руху з’яўляецца гімназія горада Петрыкава.

Ад імя вучняў выступіла гімназістка Ганна Ганчар, пераможца заключных этапаў рэспубліканскай і абласной алімпіяд па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства”.

Дзяўчына падзякавала за ўвагу і падтрымку, пажадала усім вучням поспехаў у наступным алімпіядным сезоне.

У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд

У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд

У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд У зале райвыканкама ўшанавалі пераможцаў абласной і рэспубліканскай алімпіяд

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота Арцёма ГУСЕВА

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о