Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

0
570

Напрыканцы мінулага тыдня карэспандэнт “ПН” адправіўся на палеткі разам са старшынёй райарганізацыі прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Аленай Галеняй, каб павіншаваць лепшых механізатараў Петрыкаўшыны.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

Звонку мерапрыемства здавалася простым і непрацяглым, але на справе, дабрацца да палёў, дзе працуюць аграрыі аказалася куды больш складана. Узлесак, поле, грунтавая дарога – жывапісныя куточкі мясцовасці, дзе шчыруюць механізатары.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

На землях КСУП “Запаветы Ільіча” прыступіў да касьбы траў Дзмітрый Гарошка, пра якога мы неаднаразова пісалі на працягу некалькіх год. Так і сёлета малады механізатар стаў першым на дыскаванні глебы, што скончылася неўзабаве.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка
Атрымаўшы падарунак і падзякаваўшы прафсаюзнаму лідару Алене Галені за віншаванні, Дзмітрый Гарошка тэрмінова накіраваўся да свайго магутнага трактара.

Дзмітрый Аляксандравіч паказаў лепшы вынік на Петрыкаўшчыне – 1628 гектараў. Доўга прамаруджваць не выпадала, атрымаўшы падарунак і падзякаваўшы прафсаюзнаму лідару Алене Галені за віншаванні, спецыяліст тэрмінова накіраваўся да свайго магутнага трактара, бо нездарма кажуць у гэтую пару: дзень год корміць.

У Бабунічах да нас пад’ехаў яшчэ адзін механізатар гаспадаркі Іван Ткачук. Мужчына ўнёс насенне “царыцы палёў” на плошчы ў 950 гектараў і стаў другім у раёне на сяўбе кукурузы і лепшым сярод аграрыяў сельгаспрадпрыемстваў, якія абслугоўвае райарганізацыя прафсаюзаў працаўнікоў АПК Петрыкаўшчыны.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка
Іван Ткачук унёс насенне “царыцы палёў” на плошчы ў 950 гектараў і стаў другім у раёне на сяўбе кукурузы і лепшым сярод аграрыяў сельгаспрадпрыемстваў, якія абслугоўвае райарганізацыя прафсаюзаў працаўнікоў АПК Петрыкаўшчыны.

Іван Уладзіміравіч працуе ў “Запаветах Ільіча” ўжо 15 гадоў. У свой час яшчэ школьнікам на вучэбна-вытворчым камбінаце атрымаў правы кіравання трактарам. Перабраўся з родных Бабунічаў у Міхедавічы. З жонкай Наталляй гадуюць трох дзетак.

Летам механізатар шчыруе на палетках, узімку заняты на падвозцы кармоў для жывёлы. Працоўны дзень спецыяліста пачынаецца а 7-й раніцы. Зараз мужчына займаецца прэсаваннем сенажу і спадзяваецца на надвор’е – менавіта ад метэаралагічных умоў у значнай ступені будзе залежыць паспяховасць палявых работ.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

Уручыўшы падарунак і пажадаўшы механізатару новых працоўных поспехаў мы накіраваліся на палі ААТ “Курыцічы”.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка
Механізатар Руслан Чарнобылец сёлета стаў лепшым у раёне на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, узараўшы 793 гектары палеткаў.

Механізатара Руслана Чарнобыльца чытачы “Петрыкаўскіх навін” таксама ведаюць па папярэдніх публікацыях. Сёлета ён стаў лепшым у раёне на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, узараўшы 793 гектары палеткаў.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

Віншуем аграрыяў з працоўнымі дасягненнямі і жадаем, каб зямля аддала за іх шчырую працу добрым ураджаем.

Прыпыніцеся на хвілінку, калі ласка

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о