Днямі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе адбылася дыялогавая пляцоўка пра развіццё турызму ў Петрыкаўскім раёне.

Адпачынак на любы густ

На сустрэчы з турыстычным актывам раёна начальнік аддзела спорту і турызму Таццяна Жукавец адзначыла, што турызм актыўна ўплывае на нацыянальную эканоміку Рэспублікі Беларусь, а значыць, і на ўзровень жыцця грамадзян.
– Петрыкаўскі раён валодае багатымі прыроднымі масівамі і магутным турыстычным патэнцыялам, з’яўляецца адным з унікальных рэгіёнаў Беларусі, вядомы жыхарам нашай краіны і яе гасцям сваімі традыцыямі, гісторыяй, культурай, маляўнічымі прыроднымі ландшафтамі, характэрнымі для беларускага Палесся, – падзялілася Таццяна Яўгенаўна.
Мы прапануем арганізацыю і правядзенне палявання і рыбалкі, турыстычных маршрутаў (пешы, водны, аўтамабільны), здаюцца ў пракат лодкі, катамараны, маторы, памяшканні для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў.
Таццяна Яўгенаўна таксама адзначыла, што бягучы год абяцае новы паток турыстаў.
– І мы павінны прадбачыць усе запыты. Ёсць цікавасць да веласіпенднага турызму па кутках нашай малой радзімы, у тым ліку і сярод мясцовага насельніцтва. Моладзі цікавыя гістарычныя маршруты, начлегі ў палатках, сплавы на байдарках. Усё гэта знаходзіцца пад нашай пільнай увагай і мы будзем шукаць магчымасці для рэалізацыі ўсіх пажаданняў.
Хочацца таксама адзначыць, што ў рамках Канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года ў сферы развіцця турызму асаблівая ўвага ў вобласці ўдзяляецца і развіццю аграэкатурызму. Сёння паслугі ў сферы аграэкатурызму ў раёне аказваюць 14 аграсядзіб. Яны размешчаны ў самых маляўнічых мясцовасцях, аформлены з нацыянальным беларускім каларытам або ў сучасным экастылі. Гаспадары аграсядзіб прапануюць гасцям розныя варыянты адпачынку адпаведна сваёй спецыялізацыі.
На сённяшні дзень распрацаваны экалагічныя маршруты лясгасам, “Нацыяльным паркам “Прыпяцкі”.
Не пакінем мы без увагі ваенна-патрыятычны накірунак. У якасці пілотнага праекта Петрыкаўскага раёна распрацаваны ў 2021 годзе турыстычны прадукт “Па кроках гісторыі Петрыкаўшчыны”.
Далей удзельнікі дыялогавай пляцоўкі распавялі пра развіццё сваіх накірункаў, падзяліліся ідэямі, прыцягненнем сельскага насельніцтва ў турыстычную дзейнасць, стварэнне ўмоў для развіцця інклюзіўнага турызму.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о