14 мая ў Гомелі стартавала спартакіяда па футболе сярод юнакоў 2009-2010 года нараджэння.

Спаборніцтва з лепшыміУ спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Петрыкаўскага раёна. На першым этапе спаборніцтвы прайшлі ў 4 групах, у якіх прынялі ўдзел 5 гарадоў і раёнаў. Супернікамі петрыкаўскай каманды сталі хлопцы з Жыткавічаў, Ельска, Калінкавічаў і Мазыра. Прайграўшы толькі камандзе горада Мазыра, нашы футбалісты выйшлі ў фінал вобласці.
8 каманд вобласці змагаліся за перамогу. Прайграўшы камандзе горада Гомеля, наша каманда выйшла на 3 месца і тут, спаборнічаючы з мазырскімі хлопцамі, саступіўшы ім заняла чацвёртае месца.

Як адзначыў кіраўнік каманды па футболе Міхаіл Сухарэнка, улічваючы ўзровень супернікаў, 4 месца – годны вынік.
– Мы зрабілі ўсё магчымае, каб годна паказаць сябе на гэтых спаборніцтвах. Асобныя словы падзякі хачу выказаць сектару спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама, кіраўніцтву спартыўнай школы, якія паверылі ў нашых хлопцаў і зрабілі ўсё, каб наша каманда змагла прыняць удзел у спаборніцтвах, – сказаў у час гутаркі Міхаіл Сухарэнка.

Наталля Петрушэнка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о