Купанне пад забаронай

0
757

Купальны сезон у Беларусі пачынаецца 1 мая. Аднак сёлетняя халодная вясна з працяглымі дажджамі ўнесла свае карэктывы, адцягнуўшы старт сезона на няпэўны перыяд.
На мінулым тыдні рашэннем раённага выканаўчага камітэта вызначаны месцы на тэрыторыі раёна, дзе купанне забаронена.
Так, у спіс забароненых для купання месцаў у райцэнтры трапілі затокі “Старычы” і “Бычок”, а таксама ўчастак ракі Прыпяць ад гарадскога пляжа № 1 да пляжа № 2 і далей да паромнай пераправы і 50 метраў ніжэй паромнай пераправы. Забараняецца купацца ў сажалках, што знаходзяцца на 2-ім завулку вуліцы Першамайскай і вуліцы Францыска Скарыны каля крамы “Дары ад Зары”. Што да вадаёмаў, размешчаных на тэрыторыі раёна, то ў спіс закрытых для купання трапіла рака Пціч у ваколіцах вёсак Лучыцы, Дземенка – Лучыцкага сельскага Савета, гарадскога пасёлка Капаткевічы – Капаткевіцкага сельскага Савета, аграгарадка Пціч, вёскі Млынок – Пціцкага сельскага Савета. Нельга купацца і ў рацэ Бобрык на тэрыторыі Петрыкаўскага, Муляраўскага, Конкавіцкага сельскіх Саветаў, вёсках Міцуры і Слінкі. Ляжыць забарона і на рацэ Трэмля, што знаходзіцца на тэрыторыі Мышанскага сельскага Савета. Нельга купацца і ў рацэ Старая Пціч паблізу вёскі Старыя Кацуры Мышанскага сельскага Савета, і ў возеры Старык каля вёскі Конкавічы Конкавіцкага сельскага Савета.
“ПН” нагадваюць: адпачынак у спецыяльна адведзеных месцах – гэта гарантыя нашай бяспекі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о