У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў

0
617

Да дня работнікаў гандлю ганаровай узнагародай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь “Бронзавы Меркурый” у намінацыі “За лепшую арганізацыю грамадскага харчавання ў аб’ектах грамадскага харчавання” па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2022 год удастоены калектыў грамадскага харчавання “Нацыянальны парк «Прыпяцкі”.

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіўАрганізацыя грамадскага харчавання “Прыпяцкага” імкліва развіваецца. Асартымент прадукцыі з кожным годам становіцца ўсё шырэй, укараняюцца прагрэсіўныя формы і метады абслугоўвання кліентаў, колькасць задаволеных гасцей з году ў год становіцца ўсё больш, расце адпаведна і прыбытак. Усё гэта заслуга працаўнікоў Нацыянальнага парку, у прыватнасці павароў і афіцыянтаў.
Як распавёў у час інтэрв’ю шэф-повар Нацыянальнага парку Барыс Кончыц, у “Прыпяцкі” едуць з розных куткоў Беларусі і блізкага замежжа. Турыстаў вабяць не толькі маляўнічыя мясціны, унікальныя прыродныя ландшафты, магчымасць папаляваць, парыбачыць, але і смачная ежа, прыгатаваная з мясцовай дзічыны.

“У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць за эксклюзівам! – упэўнены герой. – Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца фуршэт на прыродзе і на цеплаходах, у нас таксама абсталяваны спецыяльныя зоны для пікнікоў на беразе ракі. Арыенцір установы – на перапрацоўку ўласнай прадукцыі. Безумоўна, мяса, якое мы атрымліваем ад дзікіх жывёл, праходзіць праз ветэрынарны агляд, мікрабіялагічнае даследаванне. І толькі потым з дазволу службы мы перапрацоўваем прадукцыю і падаем – мясныя і рыбныя стравы – на стол. Так што кліент поўнасцю абаронены. Тэхналагічны працэс напрацоўваўся гадамі!”

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў

Па словах шэф-повара, колькасць гасцей расце ў сезон водпускаў, гэта значыць у летні.

“Мы працуем згода пэўных умоў, напрыклад, калі пачаўся паляўнічы сезон, то ў гэты перыяд у нас будзе пашырана меню страў з дзікай качкі. З прыгатаваннем рыбы тая ж гісторыя. Для захоўвання мяса ў нас ёсць усё халадзільнае, маразільнае і нават вакуумнае абсталяванне”.

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіўЯк сцвярджае шэф-повар, беларуская кухня становіцца ўсё больш папулярнай: як у краіне, так і за мяжой. Таму каманда адміністрацыі парку зрабіла ўсё, каб госці “Прыпяцкага” атрымлівалі задавальненне, зарад эмоцый, забыліся пра жыццёвыя праблемы і проста акунуліся ў тое, без чаго чалавек не можа жыць: адчування смаку.

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў

У Нацыянальны парк “Прыпяцкі” едуць па эксклюзіў“Меню кухні рэстарана шырокае і, я б сказаў, дастаткова дэмакратычнае. Стравы нацыянальнай беларускай кухні карыстаюцца стабільна высокім попытам. Ёсць фірмавыя стравы, якія гатую выключна я, бывае, гатуем цалкам па пажаданні госця, калі гэтай стравы няма ў меню. Можам прапанаваць нашаму кліенту “сувенірны кошык”, у яго ўваходзяць палачкі рыбныя і мясныя з казулі, чыпсы з лані і казулі, алкагольныя настойкі, якія, дарэчы, таксама робім самі. Медавуха, крамбамбуля, клюкаўка, хрэнавуха – выключна па аўтарскім рэцэпце! На мінулых выхадных у кафэ “Дом Палешука” мы аформілі кандытарскую вітрыну. Дэсерты ад майстра з Турава ўжо прыйшліся да спадобы нашым гасцям”, – распавёў Барыс.

Як кажуць многія повары, кухня, у добрым сэнсе слова, гэта канвеер – смачны канвеер. А стравы нацпарку – гэта адзінства рамяства, мастацтва і жадання прывабіць госця ўнікальнасцю!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара і з архіва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о