На працягу многіх гадоў, пачынаючы з савецкага перыяду, неаднаразова прапрацоўваліся ініцыятывы па стварэнні Следчага камітэта як адзінага органа. Упершыню ў Беларусі ў якасці самастойнай структуры следчы орган – Следчы камітэт – быў утвораны ў 1999 годзе пры Міністэрстве ўнутраных спраў.

У любой прафесіі важна пераемнасць пакаленняў

Сучасны перыяд станаўлення папярэдняга следства пачаў свой адлік з 12 верасня 2011 года, калі кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 409 “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”. Варта адзначыць, што за названы перыяд следчае падраздзяленне раёна неаднаразова прызнавалася адным з лепшых падраздзяленняў вобласці. Петрыкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзначальвалі Сяргей Рагозік, Сяргей Насеня, Уладзімір Фядосік.

У любой прафесіі важна пераемнасць пакаленняўПраз пяць гадоў, 21 чэрвеня 2016 года, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога беларускі каляндар прафесійных святаў папоўніўся яшчэ адным – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які штогод адзначаецца 12 верасня.
Сёння мы пагаварылі з начальнікам Петрыкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Георгіем Верашчаковым пра тое, якіх паказчыкаў дабілася структура за апошні перыяд.

– Быць следчым – гэта велізарная адказнасць, бо ты ўдзельнічаеш у вырашэнні нечага лёсу, дзе здзяйсненне памылак недапушчальна. Дадзеная прафесія патрабуе ад чалавека смеласці, самавалодання і настойлівасці, – адзначыў Георгій Валер’евіч.
Акрамя расследавання крымінальных спраў, супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць праверкі па фактах смерці грамадзян, у сувязі з чым следчы, як спецыяліст, павінен быць псіхалагічна ўстойлівым, умець кіраваць сваімі эмоцыямі.
– Так, з боку гэта можа здацца нейкай чэрствасцю, але ў рэчаіснасці такое патрабаванне прафесіі следчага, – канстатаваў герой. – Уменне трымаць сябе ў руках – гэта частка прафесіі.

Таксама мы ўвесь час праводзім прафарыентацыйныя сустрэчы з навучэнцамі старэйшых класаў і вельмі рады, калі выпускнікі выбіраюць прафесію следчага. У любой прафесіі важна пераемнасць пакаленняў. І нам прыемна, што на працу прыходзяць выпускнікі мясцовых гарадскіх школ. Так, следчая Таццяна Адась, ураджэнка Петрыкава, якая працуе ў аддзеле са снежня 2018 года, па выніках 2021 года прызнана лепшым следчым Гомельскай вобласці.
Немалаважнымі з’яўляюцца сустрэчы з непаўналетнімі па прафілактыцы злачынстваў у мала-дзёжным асяроддзі. Радуе той факт, што правапарушэнняў становіцца менш. Можна смела сцвярджаць, што і праблема ўжывання наркотыкаў сярод падлеткаў нашага раёна не крытычная.

З якімі злачынствамі сутыкаемся часцей за усё у Петрыкаўскім раёне? Павялічылася колькасць злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў інтэрнэце. Цяпер людзі крадуць не толькі з кашалькоў ці кватэр, а і з банкаўскіх картак. Што садзейнічае гэтаму? Па-першае, даверлівасць грамадзян. Прычым спосабы такога махлярства разнастайныя і злачынцы пастаянна іх мяняюць, вынаходзячы новыя. Вельмі хацелася б апярэдзіць злачынцаў, але, на жаль, пакуль гэта не заўсёды магчыма.

Пра высокі ўзровень следства сведчыць той факт, што па скончаных следчымі крымінальных справах не дапушчаны пастановы апраўдальных прыгавораў, факты незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці.
Усяго ў аддзеле працуе 8 следчых. Магу сказаць, што ўсе без выключэння супрацоўнікі на дастаткова высокім прафесійным узроўні выконваюць свае абавязкі, і, дзякуючы ўмеламу спалучэнню юрыдычных ведаў і псіхалагічных падыходаў, скрупулёзнаму збору доказаў і кемліваму аналізу фактаў, якасна і аператыўна выконваюць пастаўленыя перад Следчым камітэтам задачы.
У нас у аддзеле працуюць і маладыя супрацоўнікі, якія, нягле-дзячы на непрацяглы тэрмін службы, дабіліся высокіх вынікаў – следчыя Яўген Стэльмах, Уладзіслаў Лахвіч і Сяргей Тумаш.

Праца следчага патрабуе кругласутачна быць гатовым прыбыць на тое ці іншае здарэнне, вырашаць лёсы людзей, унікаць у іх праблемы, усе супрацоўнікі ад-дзела выдатна спраўляюцца з гэтымі цяжкасцямі.
Асобна хочацца адзначыць сямейную пару, якая працуе ў нашым камітэце: Алену і Уладзіслава Пятруніных, якія добрасумленна выконваюць свае службовыя абавязкі.

Хачу адзначыць інспектара па дакументацыйным забеспячэнні і справаводстве Вікторыю Лапета, якая на высокім прафесійным узроўні спраўляецца з усімі пастаўленымі задачамі.
Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць ветэранаў следства, чый жыццёвы шлях з’яўляецца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.
Жадаю калектыву далейшых прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, сямейнага дабрабыту, удачы ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о